Беларуская Служба

У Гарадку праходзіць „Басовішча” (ФОТА)

20.07.2019 10:19
30-ы Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча 2019”, хутчэй за ўсё, будзе апошнім.
Аўдыё
  • У Гарадку праходзіць апошняе „Басовішча” .
    2019.
Канцэрт „Крамы” на „Басовішчы 2019”.PAP/Artur Reszko

У чарговы раз ва ўрочышча Барык побач Гарадка, што на Беласточчыне з’ехаліся любіцелі беларускай музыкі. Тут праходзіць 30-ты Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча 2019”.


Канцэрт „Крамы” на „Басовішчы 2019”. PAP/Artur Reszko Канцэрт „Крамы” на „Басовішчы 2019”. PAP/Artur Reszko

Як заявілі арганізатары - Беларускае аб'яднанне студэнтаў, сёлетні фестываль будзе апошнім. Таму і на 30-тым „Басовішчы” выступае шмат легендарных гуртоў, знакавых для гэтага фесту ды наогул беларускай музыкі. Сярод іх ёсць і „Крама”.


„Басовішча 2019”. PAP/Artur Reszko „Басовішча 2019”. PAP/Artur Reszko

Першы дзень фестывалю Басовішча традыцыйна пачаўся конкурснай часткай. Перамаглі ў ёй 2 гурты: Harmonix College i Liuty Sakavik . І якраз іхнымі выступамі пачнуцца канцэрты другога дня фесту. Пачатак у 19:00 па польскім часе.

А на мерапрыемстве пабываў наш калега Міхал Сцепанюк.

аз