Беларуская Служба

За ўсходняй мяжой Польшчы польская мова губляе папулярнасць

12.10.2019 09:08
У чарговай перадачы «Польская мова без межаў» мы вяртаемся да кампаніі «Кім ты з'яўляешся?»
Аўдыё
Плакат кампаніі "Кім ты з'яўляешся"Фонд "Дапамога палякам на Усходзе"

Фонд «Дапамога палякам на Усходзе» ўжо другі раз заахвочвае дзяцей, якія жывуць за межамі Польшчы, вывучаць польскую мову і адкрываць польскія карані.

Партнёрам акцыі зʼяўляецца Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой. Установа ўжо 30 гадоў накіроўвае настаўнікаў на працу за ўсходнюю мяжу Польшчы. Гэта дзяржаўная ўстанова, місія якой – падтрымка палякаў, раскіданых па цэлым свеце. Адной з ключавых задач цэнтра зʼяўляецца нагляд за польскімі школамі ў дыпламатычных пляцоўках. Другім важным элементам зʼяўляецца школа польскай мовы онлайн, якая з году ў год карыстаецца ўсё большым зацікаўленнем, паколькі засяроджвае вакол сябе дзяцей з цэлага свету.

Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой здаўна займаецца папулярызацыяй навучання польскай мовы, але ўдзел у сёлетняй кампаніі «Кім ты зʼяўляешся?» мае асаблівае значэнне, гаворыць намеснік дырэктара Цэнтра развіцця польскай адукацыі за мяжой па справах польскага настаўніцкага цэнтра Малгажата Каміньска:

- У гэтым годзе падчас папулярызацыі навучання польскай мовы галоўны націск скіраваны ў першую чаргу на Усход. Нашыя настаўнікі, скіраваныя на працу, правялі сярод сваіх вучняў анкету, вывучылі матывы навучання польскай мовы. Вынікі анкет сталі сыходным матэрыялам для падрыхтоўкі рэкламных ролікаў.

У гэтым годзе стваральнікі кампаніі засяродзіліся на асобах польскага паходжання ў Літве, Беларусі, Чэхіі, Казахстане і Расіі. Па словах нашага госця, у гэтых краінах мы сустракаемся з рознымі відамі польскіх школаў – грамадскія школы, класы ў рамках дзяржаўных школ, групы ў парафіях.
Адначасова эксперты фонду «Дапамога палякам на Усходзе» звяртаюць увагу на праблему ўсё меншага зацікаўлення навучаннем польскай мовы на Усходзе, хоць выключэннем зʼяўляецца Украіна.

З чаго вынікае гэтая праблема?

- Я падазраю, што можна знайсці некалькі прычын такой праблемы. Першае, што прыходзіць у галаву, гэта тое, што польская мова на Усходзе, у шырокім разуменні гэтага слова, не зʼяўляецца мовай польская дыяспары, а мовай палякаў. Тут трэба адрозніць дзве рэчы. На Усходзе жывуць палякі, людзі, якія шмат пакаленняў знаходзяцца на гэтых землях. Гэта таксама палякі ў далёкіх Сібіры ці Казахстане, куды людзей вывезлі сапраўды насуперак іх волі. Там мова знікала па простай прычыне. Палітычная сітуацыя была на столькі складанай, што захоўванне польскай мовы было звязана з многімі рэпрэсіямі. Ва Украіне польская мова адраджаецца вельмі шырока. У сваю чаргу ў Беларусі і Расіі мова знікае. Чарговыя пакаленні палякаў наладжваюць сваё жыццё на месцы, не бачаць перспектываў пераезду ў Польшчу, не маюць падтрымкі з Айчыны сваіх продкаў, таму перастаюць захоўваць знаёмасць польскай мовы.

Для палякаў з-за ўсходняй мяжы Польшча зʼяўляецца прыцягальнай краінай. Веданне польскай мовы становіцца прычынай для гонару. Усё больш бацькоў разумее, што выхоўванне дзяцей на некалькіх мовах зʼяўляецца вельмі важным і патрэбным. І гэта стараюцца паказаць настаўнікі, якіх Польшча высылаю працаваць за мяжу.

- Часта вучні, а таксама іх бацькі, ці наадварот спачатку бацькі, якія прыводзяць малое дзіця на ўрокі, бачаць, што гэтая адукацыя мае канкрэтны сэнс, напрыклад, паездкі ў Польшчу, магчымасць атрымліваць адукацыю ў Польшчы. Гэта таксама магчымасць працаўладкавання ў месцы пражывання, бо існуюць гандлёвыя кантакты, дзе патрэбная польская мова. І гэта сапраўды самая моцная матывацыя. А мы, настаўнікі, стараемся дапамагчы і паказаць, што знаёмасць чарговай мовы, а асабліва мовы сваіх продкаў, зʼяўляецца дадатковай каштоўнасцю.

Размаўляючы пра дзяцей, якія ўпершыню прыходзяць на ўрокі польскай мовы, трэба зрабіць падзел на Усход і Захад. У выпадку краін за ўсходняй мяжой Польшчы дзеці, якія прыходзяць ў польскую школу, прынамсі ў мінімальнай ступені чулі польскую мову – гаворыць Малгажата Каміньска:

- Чулі ад бабулі, дзядулі, цёці. Гэта вершы, таксама малітва. Але тое, што мяне вельмі непакоіць, гэта дзеці, якія прыходзяць у польскія школы ў краінах гэтак званай маладой польскай эміграцыі – Вялікабрытаніі, Ірландыі, Францыі, Германіі. Ёсць выпадкі, калі бацькі прыводзяць на заняткі 5-6 гадовых дзяцей, але яны не чулі польскай мовы. Бацькі, клапоцячыся пра інтэграцыю ў асяроддзі, адмаўляюцца ад польскай мовы, бо думаюць, што дзецям так будзе прасцей. Задача нашых настаўнікаў і цэнтра, які падтрымлівае педагогаў, паказаць бацькам, што гэта не праблема, а велізарная карысць.

Дзеці пазбаўленыя каранёў, пазбаўленыя часткі сваёй тоеснасці. Каб памятаць пра сваіх продкаў, пра сваю гісторыю, а без гэтых пытанняў чалавек не можа нармальна жыць, знаёмасць мовы продкаў – гэта неабходнасць. І гэта адна з прычын, чаму варта пераконваць бацькоў і дзяцей клапаціцца пра захоўванне польскай мовы ў польскіх семʼях, якія па розных прычынах жывуць за мяжой.

Не менш важнымі зʼяўляюцца і больш матэрыяльныя прычыны:

- Знаёмасць кожнай чарговай мовы дае нам лепшыя шанцы на рынку працы. Гэта нармальна, гэта ведае кожны. Польскія дзеці на Усходзе, дзеці, якія не выехалі за мяжу, а жывуць там пакаленнямі, павінны выхоўвацца з пэўнай тоеснасцю. Яны павінны мець пачуццё грамадскай прыналежнасці. І часта ў тамтэйшым асяроддзі яны падкрэсліваюць сваю польскасць, нават калі не размаўляюць па-польску, бо не толькі мова вызначае нашую тоеснасць. Калі яны гавораць пра гэта, значыць, яны хочуць падтрымліваць сваю тоеснасць, хочуць вывучаць польскую мову. Хочуць належаць да пэўнай грамадскай групы, групы, якая жыве ў Польшчы. Яны хочуць мець свядомасць таго, што калі яны прыедуць у Польшчу на вакацыі, у ВНУ, на працу, то яны будуць мець пачуццё бяспекі, што яны здолеюць дамовіцца з аднагодкамі. Будуць дасканала ведаць, кім былі Шапэн, Міцкевіч, будуць ведаць галоўныя гарады, рэкі. Такім чынам, гэтая адукацыя сапраўды будуе пачуццё тоеснасці і прыналежнасці да грамадскай групы.

Дзякуй за размову.

Праграма ўзнікла дзякуючы сродкам з фонду "Дапамога палякам на Усходзе".

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў