Беларуская Служба

На сцэне ў Беластоку паказалі беларускія народныя абрады

12.11.2019 15:47
Фестываль «Беларускі абрад на сцэне» ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
Аўдыё
Беларускі абрад на сцэнефота: Анна Пятроўская

Дажынкі, вячоркі ды іншыя абрады можна было пабачыць на сцэне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. Адбылася там 26-ая прэзентацыя абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне». Традыцыйныя абрады нашых продкаў паказвалі калектывы, якія не займаюцца рэгулярнай тэатральнай дзейнасцю, а абрады памятаюць са свайго дзяцінства ці з аповедаў сваякоў. Варта паказваць іх на сцэне, паколькі жыццё мяняецца, а тое, што раней было натуральным, зараз адыходзіць у забыццё, – падкрэсліваюць удзельнікі.

Сёлета беларускія калектывы выступяць таксама ў іншых мясцовасцях Падляшша, у Дубічах Царкоўных ды Бельску Падляскім. Фестываль «Беларускі абрад на сцэне» ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. А з удзельнікамі гутарыла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыё

Беларускі абрад на сцэне Беларускі абрад на сцэне
Беларускі абрад на сцэне Беларускі абрад на сцэне