Беларуская Служба

Полька Вікі Габар перамагла ў дзіцячым конкурсе песні «Еўравізія-2019» (ФОТА)

25.11.2019 13:39
 Гэта другая запар перамога палякаў у гэтым конкурсе. 
Вікі ГабарPAP/Andrzej Grygiel

У фінальным канцэрце яна была лепшай сярод удзельнікаў з 19 краін. Гэта другая запар перамога палякаў у гэтым конкурсе. У мінулым годзе перамогу атрымала Раксана Вэнгель.

На сцэне Arena Gliwice ў польскім горадзе Глівіцэ спаборнічалі прадстаўнікі 19 краін. Вікі Габар атрымала 278 галасоў за выкананне песні «Супергерой». Цікавінкай выступу стаў сурдапераклад кампазіцыі адразу на сцэне. Вынік галасавання – гэта сума галасоў публікі і галасоў журы, якое ў кожнай краіны стваралі прафесійныя музыкі і двое дзяцей.

Выступ у фінале дзіцячай Еўравізіі-2019 Выступ у фінале дзіцячай Еўравізіі-2019

Вікі Габар заспявала ў фінале песню «Superhero». Маладая полька падкрэсьліла, што гэтая песня мае важны пасыл:

- Я хачу сказаць людзям, што трэба клапаціцца пра сваю планету. За нас ніхто планеты не выратуе, а таму трэба аб’яднаць сілы і ратаваць яе. Песня пра тое, што разам мы мацнейшыя, разам мы можам выратаваць свет, разам можам зрабіць усё.

Маладая вакалістка ўжо са статуэткай у руках гаварыла Радыё Катавіцэ, што яна шчаслівая:

- Я вельмі рада. Я нават не думала, што магу перамагчы. Я была на другім месцы, а потым паднялася на першае. Гэта было нечакана, таму радасць вялікая. Статуэтка для мяне вельмі важная, бо я буду памятаць пра гэта ўсё сваё жыццё.

Гаворачы пра шлях да перамогі, Вікі казала, што галоўнымі з’яўляюцца «цудоўныя фанаты»:

- Маі фанаты – гэта фантастыка. Трэба заўсёды быць сабой. Акрамя таго, у нас цудоўныя танцоры, якія мне дапамагалі ўвесь час. Мы зрабілі гэта разам.


Вікі Габар Вікі Габар

Пераможца падкрэслівала, што ўдзел у конкурсе быў заўсёды яе марай. Вікі Габар нарадзілася ў Нямеччыне, потым з сям'ёй яна жыла ў Польшчы, Вялікабрытаніі і зноў у Польшчы. Білет да старту ў конкурсе ёй даў удзел у праграме «Szansa na sukces», у якім выбіралі прадстаўніка краіны на гэты конкурс. Раней Вікі выступіла ў тэлешоу TVP 2 «The Voice Kids». Ёй 12 гадоў, а спевам дзяўчынка пачала займацца ва ўзросце шасці.


. .

У мінулым годзе ў дзіцячай Еўравізіі ў Мінску перамагла Раксана Вэнгель, якая паявілася на ўрачыстым адкрыцці сёлетняга конкурсу:

- Насамрэч ніхто не спадзяваўся, што падзеі будуць разгортвацца менавіта так, што праз год мы будзем арганізоўваць Еўравізію ў Польшчы. Я ні на што не спадзявалася, але ўдалося, што мяне надзвычай радуе. Цяпер я жыву сваімі марамі.

А тым больш ніхто не чакаў, што ў наступным годзе Польшча зноў будзе арганізатарам конкурсу дзіцячай песні.

Другое месца ў дзіцячай Еўравізіі заняў прадстаўнік Казахстану Ержан Максім, а трэцяе – іспанка Мэлані Гарсія-Мартэ. Арганізатарам імпрэзы былі Еўрапейскі саюз народаў у супрацы з Польскім тэлебачаннем, а партнёрамі – горад Глівіцэ і Сілеская ваяводства.

Ад Беларусі выступіла 14-гадовая Ліза Міснікова, якая заняла 11 месца.


Ліза Міснікова Ліза Міснікова

ав