Беларуская Служба

«Я не полька і не літоўка. Я беларуска»

26.12.2019 10:01
Беларуска Галіна Вайдагене (Масэйка) жыве пад Вільняй і гаворыць па-польску.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Польскамоўная беларуска з-пад Вільні.
    ().
Касцёл у вёсцы Судэрва (Судзярве).Commons.wikimedia.org/Vilensija/CC-BY-SA 3.0

У ваколіцах Вільні ў ХІХ стагоддзі з’явіліся астравы сярод літоўскамоўнага і беларускамоўнага вясковага насельніцтва, жыхары якіх пачалі размаўляць па-польску. Паступова польскамоўная тэрыторыя пашыралася. Адзін з такіх астравоў знаходзіцца на поўнач ад Вільні, недалёка ад вёскі Судэрва (Судзярве), якая славіцца сваім касцёлам у форме ратонды. Звычайная аўтобусная лінія злучае гэту сельскую мясцовасць з Вільняй. Цяпер тут пераважае польская мова, а яшчэ сто гадоў таму панавала беларушчына, а яшчэ даўней — літоўская мова. У наш жа час тутэйшыя людзі нярэдка гавораць адразу на ўсіх гэтых мовах. У рэйсавым аўтобусе з Вільні да вёскі Брынкішкі (Брынкішкес) я пазнаёміўся з мясцовай жыхаркай, якая размаўляе па-польску. Спадарыня Галіна Вайдагене (дзявочае прозвішча Масэйка) з вёскі Паўжоле (Paąžuoliai) жыве тут ужо 33 гады. Размову з ёй я запісаў у транскрыпцыі, якая адлюстроўвае арыгінальнае маўленне жанчыны на мясцовым дыялекце польскай мовы з беларусізмамі і русізмамі.

Галіна Вайдагене: Sama jestem z Niemenczyna. Dzieci urodzili sie w tej miejscowosci. Konczyli polska szkoła w Mejszagole. W wiosce rozmawiają wszystkie po polsku. Umiejem i po litewsku, i po prostemu (г.зн. па-беларуску. — Рэд.), na czterech językach.

З якога часу вы размаўляеце па-польску?

Галіна Вайдагене: Oj dauno już, chyba szesć lat miała. Dziadzia nasz u Polsce mieszkał. Wieczny pokój… To zawsze przyjeżdżał każdy rok, to już my wiedzieli od maleńkości — pu polsku rozmawiali.

Мабыць, ён паехаў у Польшчу у 40-я гады ХХ стагоддзя?

Галіна Вайдагене: W latach czterdziestych ujechał, tam była rodzina.  Teraz chyba jeszcze ktoś zostawszyś. Ale to już chyba pokolenie jaka? Prawnuki.

Але вашы продкі не выехалі ў Польшчу?

Галіна Вайдагене: Nie. Tutaj zostali sie: i siostry, bracia. Jeden tylko z ich, ich szesciu było w rodzinie, Józef wyjechał do Polski.

А чаму вашы продкі не паехалі ў Польшчу?

Галіна Вайдагене: No jakoś nie wiem, kto mnie wtedy pytał, jak ja była dziecko?

Шкадуеце пра гэта?

Галіна Вайдагене: Nu teraz nam i tut nie drennie. I język nam nikt nie zabrania. My rozmawiamy jak my chcem. I tu, na Litwie, nam też bardzo dobrze. Praca jest, wszystko jest, mieszkanie.

Штодзённы маршрут пані Галіны ляжыць паміж роднай вёскай і аўтобусным прыпынкам «Шашкінская паліклініка» ў Вільні. Побач яе праца — гіпермаркет. Пані Галіне там даводзіцца быць не толькі таваразнаўцам, але і паліглотам. Яна валодае чатырма мовамі: польскай, беларускай, рускай і літоўскай. На гэта паўплывала і школа.

Галіна Вайдагене: Konczyła ruskuju szkołu w Niemienczynie. A dzieci jużo mai polskuju szkołu.

Ці цяжка жыць з вялікай колькасцю моў у галаве?

Галіна Вайдагене: Nie, nie trudno. My już przywykli. Jakoś od maleńkości my przywykli. Ja bardzo zadowolona, że ja mogę domówicca z ludźmi na wszystkich językach — takich, co tut jest w Litwie.

Такім чынам, гэта нібы ваша багацце?

Галіна Вайдагене: Tak. Bardzo zadowolona. Też dzieci skonczyli dwanascie klas w Mejszagole. Też bardzo dużo dała (школа. — Рэд.). Oni wiedzieli też pięć języków, wyszli ze szkoły. Zadowolona też. I do Polski jezdzili na wycieczki każdy rok z polskaj szkoły. Też bardzo wdzięczna.


Вёскі Паўжоле і Брынкішкі на сучаснай карце. Фота: Google Maps. Вёскі Паўжоле і Брынкішкі на сучаснай карце. Фота: Google Maps.

Нягледзячы на веданне польскай мовы, ні пані Галіна, ні яе дзеці ў Польшчу з Літвы пераязджаць не збіраюцца:

Галіна Вайдагене: Chyba nie. Tak to jeżdża tam na wycieczki, tam do sklepów do was za produktami jeżdża raz w miesiąc. To tak. Do Augustowa i Suwałków.

Ці там танней?

Галіна Вайдагене: Nu taniej, jeżdżu tak. Nam to i tut taniej, jak my w sklepie pracujem. To nam i tu dobrze.

Падчас нашай размовы пані Галіна прызналася, што хоць і размаўляе па-польску, полькай не з’яўляецца:

Галіна Вайдагене: Ja i nie Polka i nie Litwinka. Biełaruska piszemsia. Tak.

Дык вы беларуска?

Галіна Вайдагене: — Так.

Набліжаючыся да родных мясцін пані Галіны, мы загаварылі пра тое, што трымае людзей ў польскай культуры, дзякуючы чаму захоўваецца польская мова тут, пад Вільняй. Пані Галіна расказала, што да гэтага часу ў яе вёсцы не было ніводнага прыезджага. Толькі нядаўна пабудаваўся першы літовец.

Галіна Вайдагене: Teraz, para miesięcy (таму. — Рэд.), kupił jakiś młody chłopiec Litwin. Nu jeszcze my w kontakcie nie byli. Dziadki jakiś paumierali i sprzedali dzieci. Mamy jednego — czysty Litwin.

Паколькі ён у вашай вёсцы ўжо жыве, то будзе вымушаны вывучыць польскую мову ці будзеце з ім па-літоўску гаварыць?

Галіна Вайдагене: Nu jeżeli on będzie z nami rozmawiać, my możem i tak, i tak. Nawet i „dzień dobry” nie mówili (пакуль яшчэ. — Рэд.). Tak, przejezdam, na samochodzie. Wroty zakrywają się. Już tam my nie zachodzim. A tak, wszystkie (у нас. — Рэд.) Polacy, tak. Nu u nas w wioscy chyba tak, tam jedenascie chyba domów, i wszystkie po polsku (размаўляюць. — Рэд.). I tu już nie jedna pokolenie. Wszystkie Polaki, Polaki… O teraz wo i naszy dzieci już i pożenili sie, i za muż wyszli, i też na polskim. Polska szkoła. Jest i litewska teraz w Mejszagole niedrena.

Ва ўмацаванні польскай ідэнтычнасці ў ваколіцах Вільні вялікую ролю іграюць каталіцкія традыцыі.

Галіна Вайдагене: Nu wszystkie — Wielkanoc, Boże Narodzenie. Nu dobra wioska. Kołu krzyżu modli sie cała wioska. Wo, jak ja tu już przyjechała, to moje dzieci wyuczyli się, i jeszcze tam dzieci, to też już trzecie pokolenie. Już mój wnuk idzie teraz tam modlić sia. To dwa miesięcy już idziem każdy wieczar na ósma godzina. Jeden raz w miesiąc i ksiądz przyjeżdża.

Такім чынам, вы існуяце як аўтаномная супольнасць, незалежна ад таго, ці існуе побач польская дзяржава?

Галіна Вайдагене: Tak. Mnie zdaje sie, tak. Nawet my nie widzim problemy. Asfalt teraz nam łożą w wioscy. To wo… Do konca to nie ma. Jest taki żwir — droga od Brynkiszków kancza się. Wszystko dobrze.

А ці адзначаеце вы польскія нацыянальныя святы?

Галіна Вайдагене: No wie, jak bywa w kosciele na mszy, to tak, to modlim sia, tak. A tak… Nu wie, jak dzieci byli mniejsze, to zawsze przychodza i zawsze powiedza. Przywozili poczęstunki z Polski zawsze. Ja zadowolona bardzo, że moje dzieci oduczyli się w polskiej szkole.   

Аб складанасцях захавання польскай ідэнтычнасці ў ваколіцах Вільні сведчыць расказ пані Галіны пра тое, якія кнігі і газеты яна чытае:

Галіна Вайдагене: Najwięcej to chyba ruskie książki, a dzieci już polskie. A tak to ruskie, litewskie gazety, w kosciele gazetka nasza bierzem, przeczytamy kiedy. A tak jak pracujesz, to nie ma czasu. Wyjeżdzam już szósta (раніцы. — Рэд.), przyjeżdżam dziewiąta (вечара. — Рэд.). Jeszcze w domu trzeba, wie… „Radzio znad Wilii” zawsze wkluczono. Co nam trzeba, to my wszystko dowiadujem sia.

У канцы нашай размовы пані Галіна Вайдагене прызналася, што яе муж — літовец. І гэта незвычайная гісторыя беларускі з-пад Вільні, якая гаворыць па-польску, здабыла такім чынам незвычайны і павучальны акцэнт.

Галіна Вайдагене: Tu wszystko zależy od rodziny. Jak wychowany jesteś, to tego już nie wyrwać, nie wyrzucić. Tak i jak mnie, tak moje dzieci. I ja myślę, że co w człowieku jest, to nie zapomina sie, po prostu to nie zapomina sie.

Віктар Корбут

Вільня — Брынкішкі

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост