Нацыянальны музей Польшчы ў Варшаве запрасіў лекараў, медсёстраў і працаўнікоў службы аховы здароўя бясплатна наведваць музей і яго выставы пасля завяршэння грамадскага каранціну. Аднак, гэта не ўсе, каму музейшчыкі хочуць падзякаваць. Выконваючы абавязкі дырэктара музею Лукаш Гавэл просіць карыстальнікаў інтэрнэтам дапамогі:
- Гэта прадавец з крамы каля нашага дому, які штодзённа раніцай прыходзіць на працу. Можа настаўнік, які звоніць нам, каб запытацца, што чуваць у нашых дзяцей. Дарагія, дапамажыце нам зрабіць спіс «доўгу ўдзячнасці». Калі ўсё гэта закончыцца, мы запросім усіх гэтых людзей да нас у госці. Гэта будзе падзяка музейшчыкаў усім тым, хто вельмі цяжка для нас працуе. Без іх мы б не маглі нармальна функцыянаваць. Да сустрэчы неўзабаве ў музеі!
Акрамя таго, музей запрашае ўсіх аматараў мастацтва наведваць музей онлайн, на варштаты для наймалодшых і музейныя лекцыі онлайн.
ав