На старонцы Музею Варшаўскага гета можна глядзець віртуальную выставу «Кожны трэці з нас», якая знаёміць з гісторыя Варшаўскага гета. Экспазіцыя ўпісваецца ва ўрачыстасці 77-й гадавіны выбуху паўстання ў гета і 80-й гадавіны яго закрыцця (у лістападзе).
Выстава, куратарам якой з’яўляецца Рафал Касеўскі, складаецца з 20 дошак. Яны запрашаюць гледачоў у гісторыю гета –яго ўтварэнне, самаарганізацыя штодзённага жыцця яго жыхароў, праблемы з перанаселенасцю, голадам і хваробамі, гандаль, існуючае там культурніцкае жыццё, працэс ліквідацыі, паўстанне і яго наступствы.
ав