Каралеўскі замак у Варшаве – гэта адна з установаў, якая пасля доўгага перапынку зноў адчынілася для наведвальнікаў. Паводле новага плану адмены каранцінных абмежаванняў, з панядзелку ў Польшчы дзейнасць могуць аднаўляць музеі, мастацкія галерэі, бібліятэкі, архівы і кнігарні.
Дырэктар Каралеўскага замку Войцех Фалкоўскі гаворыць, што напачатку даступная будзе 1/3 гістарычных памяшканняў. Дырэктар тлумачыць, што наведванне адбываецца згодна з новымі рэкамендацыямі:
-Траса ідзе толькі ў адным напрамку, людзі не мінаюць адзін аднога. Захоўваюцца адлегласці паміж гасцямі. Мы хочам, каб усё адбывалася згодна з санітарнымі рэкамендацыямі. Гэта магчыма тады, калі даступная толькі адна гістарычная траса, з выключэнне бакавых памяшканняў, таксама партэру і палацу «Пад бляхай». Яны будуць адчыненыя ў наступным этапе, хутчэй за ўсе, пасля вакацый.
Наведванне Каралеўскага замку пакуль будзе толькі індывідуальным. Ліміт на гадзіну – 100 чалавек. Музей працуе ў буднія дні 12-17 гадзіна, а ў выходныя 10-17 гадзіна.
ав