Беларуская Служба

Польскае радыё з нагоды 100-годдзя Яна Паўла ІІ выдала альбом «Я быў з вамі»

17.05.2020 11:45
Музычнае агенцтва Польскага радыё можа ганарыцца немалой колькасцю выдадзеных матэрыялаў, прысвечаных Святому Айцу.
Аўдыё
  • Польскае радыё з нагоды 100-годдзя Яна Паўла ІІ выдала альбом «Я быў з вамі»
         100-
Альбом Польскага радыё «Я быў з вамі» з нагоды 100-годдзя папыFoto: mat.prasowe Polskiego radia

Альбом, які складаецца з двух дыскаў, гэта выключнае выданне Польскага радыё на юбілей. Гэта збор найважнейшых для палякаў, а адначасова ўніверсальных і заўсёды актуальных тэм, якія закранаў Ян Павал ІІ у гаміліях, а Караль Вайтыла ў паэзіі, між іншым, Айчына, патрыятызм і сям’я.

Польскае радыё з самага пачатку яго пантыфікату спадарожнічала Яну Паўлу ІІ не толькі несучы яго навучанне, але таксама захоўваючы ў гуку яго паэтыцкую творчасць, якая заўсёды застанецца адным з найважнейшых элементаў спадчыны Яна Паўла ІІ.

Музычнае агенцтва Польскага радыё можа ганарыцца немалой колькасцю выдадзеных матэрыялаў, прысвечаных Святому Айцу, а сярод іх: альбом з 16 дыскаў з усімі пропаведзямі, выдадзеныя з нагоды 25-й гадавіны пілігрымкі папы ў Польшчу; 106 дыскаў з выказваннямі і пропаведзямі Яна Паўла ІІ у Польшчы, сабраныя ў шэсць альбомаў; тэматычныя выдавецтвы, як «Ян Павал ІІ і Салідарнасць», «Польскі псалтыр».

Выкарыстаныя ў новым альбоме «Я быў з вамі» храналагічныя фрагменты пропаведзяў паказваюць вобраз навучання Яна Паўла ІІ, скіраванага да палякаў, навучання, чым з’яўляецца Айчына, патрыятызм, сям’я. Папа дасканала ведаў праблемы суайчыннікаў і гаварыў пра гэта ў сваіх прамовах падчас важных падзей для польскага народу, што адлюстравана на дысках Польскага радыё.

Пра гэта сведчаць паэтыцкія творы, напісаныя ў 50-х і 70-х гадах ХХ стагоддзя, між іншым, «Маці», «Каменялом», «Думаючы Айчына..»., «Станіслаў». Сабраныя ў альбоме фрагменты паэзіі былі запісаныя ў 1987-1998 гадах у Тэатры Польскага радыё.

Паэзія Караля Вайтылы шматразова выдавалася друкам, на гэты раз яе можна паслухаць у выключных архіўных інтэрпрэтацыях польскіх актораў: Генрыка Баўкалоўскага, Анджэя Фэрэнца, Густава Галоўбка, Кшыштафа Вакуліньскага, Ежы Зельніка і Міхала Жэброўскага. Акрамя таго, у альбоме знаходзяцца песні, якія спяваюць вернікі падчас папскіх пілігрымак. «Вадавіцэ, мой горад» ці «Барка» запросяць слухачоў у магічны клімат дзён, калі Ян Павал ІІ наведваў Польшчу.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры