Беларуская Служба

Пасля двух месяцаў грамадскага каранціну Нацыянальны музей у Варшаве зноў запрашае наведвальнікаў

14.05.2020 08:19
Адукацыйная дзейнасць Нацыянальнага музею ў Варшаве надалей будзе адбывацца ў форме анлайн. 
Інфармацыя са старонкі музеюНацынальны музей у Варшаве

З мінулага тыдня ў Польшчы можна адчыняць музеі, выконваючы пры гэтым санітарныя патрабаванні – гаворыць выконваючы абавязкі дырэктара Нацымузея ў Варшаве Лукаш Гавел:

- У музеі абавязкова трэба насіць маску. Кожнага наведвальніка мы просім дэзынфікаваць рукі. У іншым выпадку нельга будзе зайсці ў музей. Мы запэўнім дэзынфекцыю ўсіх памяшканняў. Нашыя працаўнікі маюць сродкі асабістай аховы. Спадзяемся, што ўсё гэта дазволіць бяспечна наведаць і выйсці з нашага музею.

Лукаш Гавел тлумачыць, што галерэі будуць даступныя па чарзе:

-Яны будуць адкрывацца паводле схемы: можна будзе наведаць ці галерэю «Фарас» і галерэю сярэднявечнага мастацтва, ці галерэю старадаўняга мастацтва, мастацтва ХІХ стагоддзя, галерэю польскага дызайну. Мы падрыхтавалі новы від білету – тыднёвы. Ён дае магчымасць прыйсці да нас два разы на працягу тыдня. У кожнай галерэі можа знаходзіцца абмежаваная колькасць чалавек.

Адукацыйная дзейнасць Нацыянальнага музею ў Варшаве надалей будзе адбывацца ў форме анлайн. Аддзяленні музею, акрамя паркаў і садоў, застаюцца пакуль зачыненыя.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры