Беларуская Служба

Беластоцкі і гродзенскі музеі артымалі 1,2 млн еўра з Праграмы транспамежнай супрацы

01.07.2020 08:09
У рамках праекту ў абодвух музеях узнікнуць цэнтры даследаванняў і захавання помнікаў. 
.
.Muzeum Podlaskie

Сучасны цэнтр даследаванняў і захавання помнікаў, якога да гэтага часу бракавала ў Падляскім музеі ў Беластоку, мае шанец узнікнуць дзякуючы ўдзелу ўстановы ў транспамежным праекце. Партнёрам у праекце з’яўляецца беларускі гісторыка-археалагічны музей у Гродне.

Праект рэалізоўваецца ў рамках еўразвязаўскай Праграмы транспамежнай супрацы Польшча-Беларусь-Украіны на 2014-2020 гады, на які абодва музеі атрымалі 1,2 млн еўра.

У рамках праекту ў абодвух музеях узнікнуць цэнтры даследаванняў і захавання помнікаў. «Абедзьве ўстановы маюць калекцыі з вялікай гістарычнай і культурніцкай каштоўнасцю, якая адлюстроўвае супольную гісторыю і разнастайнасць сваіх рэгіёнаў. Дзякуючы новым працаўнікам многія элементы калекцыі змогуць быць адноўленыя і паказаныя наведвальнікам, – паведамляе Падляскі музей.

Дырэктар Падляскага музею Вальдэмар Вільчэўскі рады супрацы з беларускай пляцоўкай:

–Я перакананы, што супраца пры праекце прынясе плён у выглядзе не толькі двух даследчых цэнтраў, але прынясе ў будучыні іншыя супольныя мерапрыемствы, як выставы, сустрэчы і публікацыі.

Праект разлічаны на два гады. Падляскі музей у Беластоку ўзнік у 1949 годзе і з’яўляецца самай вялікай музейнай пляцоўкай у ваяводстве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры