Беларуская Служба

143 гады таму Дзева Марыя аб'явілася дзвюм дзяўчынкам у польскім Гетшвальдзе

20.09.2020 11:52
Гетшвальд з’яўляецца адзіным у Польшчы і адным з больш за дзясятак у свеце месцаў аб’яўленняў Марыі, якія Ватыкан лічыць аўтэнтычнымі.
Аўдыё
  • 143 гады таму Дзева Марыя аб'явілася дзвюм дзяўчынкам у польскім Гетшвальдзе
Марыйны санктуарый у ГетшвалдзеBy I, Bogitor, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2322002

На гэтым тыдні мінулі 143 гады ад аб’яўленняў Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў польскім Гетшвальдзе ў Варміі. Яны працягваліся з 27 чэрвеня да 16 верасня 1877 году. Маці Божая з’явілася 160 разоў двум дзяўчынкам – 13-гадовай Юстыне Шафрыньскай і 12-гадовай Барбары Самулёўскай. Падчас аб’яўленняў Марыя заклікала да навяртання, пакуты і малітве на ружанцы.

Паводле расповеду візіянерак, яны бачылі Марыю на клёне, які рос блізу касцёла, і аднойчы каля крыніцы. Маці Божая звярталася да іх па польску, на вармійскім дыялекце, што было ўспрынятае як знак, паколькі краіна была падзеленая. Вармія належала Прусіі, дзе адбываўся працэс германізацыі, а Касцёл пераследавалі. Марыя заахвочвала ўстрымлівацца ад граху, прасіла жыць у цвярозасці і маліцца на ружанцы.

У 2006 годзе ў санктуарыі ў Гештвальдзе ксёндз Ян Рослан нагадаў, што пасланне Марыі было скіраванае да ўсіх вернікаў:

-Першыя словы Маці Божай да дзяцей былі: Я хачу, каб вы штодзённа маліліся на ружанцы. Маці Божая таксама абвясціла пра аднаўленне рэлігійнага жыцця. Заклікала спыніць п’янства, жыць маральна. І тады на Варміі з’явіліся рухі, якія папулярызавалі цвярозасць.

Гетшвальд з’яўляецца адзіным у Польшчы і адным з больш за дзясятак у свеце месцаў аб’яўленняў Марыі, якія Ватыкан лічыць аўтэнтычнымі. Вердыкт у гэтай справе Апостальскі пасад выдаў у 1977 годзе, у 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Гетшвальдзе. Урачыстасці ў санктуарыі ўзначальваў тагачасны кракаўскі мітрапаліт, кардынал Караль Вайтыла. Падчас юбілейнай урачыстасці ён падкрэсліў значэнне аб’яўленняў у Гетшвалдзе:

-Для нас гэта дзень з вялікім значэннем, калі мы можам вярнуцца да тых падзей, да тых постацяў і тых словаў, якія Маці Божая сказала на польскай мове да польскіх дзяўчынак у Варміі: Жыла Польшча, Касцёл і Айчына.

Плёнам з'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гетшвальдзе ў 1877 годзе стала адраджэнне польскасці і рэлігійнага жыцця ў прускім падзеле, а таксама ў Аўстрыі і Расіі. Яшчэ падчас зʼяўленняў вармійская вёска стала месцам шматлікіх паломніцтваў. Паводле дакументаў, на працягу трох месяцаў туды прыбылі каля 300 000 палякаў з трох падзелаў, а таксама шматлікія вернікі з-за мяжы. У наступныя гады гэтыя падзеі не толькі натхнялі да веры, але і да духу патрыятызму і пачуцця адзінства. Паломнікі з усіх падзелаў Польшчы вандравалі да святыні ў народных строях, культывуючы нацыянальныя традыцыі.

ав
У цяперашні час колькасць вернікаў, якія наведваюць санктуарый у Гетшвалдзе ацэньваецца ў 300 000 штогод. Выключэнне склаў 2017 год, калі горад святкаваў 140-ю гадавіну аб'яўленняў. Паводле паведамлення курыі Вармійскай архідыяцэзіі, санктуарый наведала ўдвая больш паломнікаў – каля 600 000.
У касцёле ёсць абраз Маці Божай Гетшвальдскай, намаляваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя невядомым аўтарам. На ёй намалявана Марыя з немаўлём Ісусам. Карціна была ўвенчана папскімі каранамі 10 верасня 1967 году прымасам Польшчы Стэфанам Вышынскім пры ўдзеле арцыбіскупа Кракава Караля Вайтылы і біскупа Варміі Юзэфа Джазгі. У святкаванні прынялі ўдзел 32 архіепіскапы і біскупы і амаль 200 000 вернікаў.

Больш на гэтую тэму: Багацце веры