Беларуская Служба

Лукашэнка вырашыў перайсці да контратакі, аслабляючы як прарасійскія, так і празаходнія сілы

18.04.2025 17:47
Лукашэнкі пачаў больш востра ставіцца не толькі да прадстаўнікоў апазіцыі, але і да прарасійскіх актывістаў.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: ТК- Пул Першага

Часопіс Sieci аналізуе падзеі ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі пачаў больш востра ставіцца не толькі да прадстаўнікоў апазіцыі, але і да прарасійскіх актывістаў. Прыклад – затрыманне блогера Вольгі Бондаравай, якой далі 13 сутак, верагодна, за крытыку нявесткі дыктатара Ганны Сялук. Гаворка ідзе не толькі пра асабістую помсту. У тым жа часе ў следчы ізалятар трапіў таксама Сяргей Лашкоў, супрацоўнік Эльвіры Мірсалімавай. Такім чынам, на думку каментатараў, Лукашэнка ўмацоўвае сваю манаполію на кантакты з Расіяй.

З іншага боку, рэжым імкнецца аслабіць беларускую апазіцыю. Важнай падзеяй у гэтым напрамку было знікненне прадстаўніцы Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.  

І Беларусь, і Расія не былі ахопленыя павышэннем мытных пошлін адміністрацыяй ЗША. Пры гэтым, амерыканская адміністрацыя перакрыла фінансаванне дэмакратычных СМІ, у тым ліку радыё Свабода, што яшчэ больш ускладняе сітуацыю беларускай апазіцыі. Складваецца ўражанне, што ў новай рэальнасці Лукашэнка вырашыў перайсці да контратакі, аслабляючы як прарасійскія, так і празаходнія палітычныя сілы. Адным з элементаў гэтай стратэгія з’яўляецца падкрэсліванне “польскай пагрозы”. Мэта – збудаваць імідж Лукашэнкі як адзінага гаранта “стабільнасці” Беларусі, як у вачах Масквы, так і Вашынгтона.

нг