Беларуская Служба

Польскае радыё падрыхтавала рэкалекцыі з кардыналам Вышыньскім

28.02.2021 09:12
Да гэтага часу запісы рэкалекцый, якія прымас тысячагоддзя вёў у 1959 гордзе, не былі прадстаўлены грамадскасці.
Аўдыё
  • Польскае радыё падрыхтавала рэкалекцыі з кардыналам Вышыньскім
Kardynał Stefan Wyszyński
Kardynał Stefan WyszyńskiNarodowe Archiwum Cyfrowe

Першая праграма Польскага радыё па нядзелях прапануе сваім слухачам рэкалекцыі падчас «Вялікага посту» з прымасам тысячагоддзя, кардыналам Стэфанам Вышыньскім. Гэта 6 серый урыўкаў з разважаннямі кардынала Вышыньскага, якія ён назваў «Благаслаўлёныя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце». Вялікапосныя рэкалекцыі, праведзеныя кардыналам Вышыньскім у Лясках пад Варшавай у 1959 г., былі надзвычайнымі, кажа Івона Чарціньска з Інстытута Стэфана Вышыньскага:

-Гэта не былі рэкалекцыі, якія рыхтаваліся адмыслова, з нататкамі. Гэта быў погляд на Святой Прычасце, на Бога і словы, якія былі ў душы. Гэтыя рэкалекцыі маюць незвычайную вартасць, асабліва цяпер, калі мы рыхтуемся да ўрачыстасці бэатыфікацыі кардынала Вышыньскага.

Фрагменты рэкалекцый у Першай праграме Польскага радыё ўнікальныя. Яны паходзяць з прыватных архіваў Інстытута прымаса Вышынскага і да гэтага часу не былі прадстаўлены грамадскасці.

Вялікапосныя рэкалекцыі можна слухаць у наступныя велікапосныя нядзелі пасля 8.00 (польскага часу) у Першай праграме (Jedynka).

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры