Беларуская Служба

Сем шэдэўраў з музеяў Ватыкана выстаўлены ў Варшаве

23.03.2021 11:58
Выстава завяршае святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Папы Яна Паўла ІІ.
Выстава "Шэдэўры Ватыкану"Фота: Каралеўскі замак

Сем шэдэўраў з музеяў Ватыкана, якія да гэтага часу не экспанаваліся ў Польшчы, паказаныя на новай выставе ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Выстава завяршае святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Папы Яна Паўла ІІ, урачыста распачатага ў 2020 годзе.

«Мэта выставы – прыцягнуць увагу да ролі культуры ў жыцці і навучанні Караля Вайтылы», – тлумачыць Войцех Фалкоўскі, дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве.

-З аднаго боку, выстава паказвае цудоўныя творы мастацтва, прывезеныя з ватыканскіх музеяў, а таксама з Кракава і Вадавіцаў. У другой часткай выставы мы будзем нагадваць біяграфію Караля Вайтылы. Мы спалучаем два моманты – сталенне, біяграфію пазнейшага біскупа Кракава, а потым Рыму і свет мастацтва, якое яго акружала.

Канцэпцыя выставы была заснавана на біяграфічнай гісторыі Караля Вайтылы і пазнейшага папскага вучэння, адрасаванага палякам падчас паломніцтва Святога айца на яго радзіму. На выставе таксама прадстаўлены памятныя рэчы, звязаныя з Каралем Вайтылай. Прадстаўлены творы мастацтва: карціны, скульптуры, прадметы культу, якія былі папскім падарункам для Польшчы, і тыя, якія былі яму прапанаваны.

Пакуль выставу можна глядзець у інтэрнэце. Пасля зняцця абмежаванняў экспазіцыя будзе адкрытая для наведвальнікаў у Каралеўскім замку ў Варшаве да 13 чэрвеня 2021 года.

Медыя-мецэнат – Польскае радыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры