Беларуская Служба

Каталікі святкуюць сёмуху

23.05.2021 06:45
Урачыстасць зыходжання Святога Духа з’яўляецца адной з самых старых у літургічным календары Каталіцкага касцёла.
.
.music4life/pixabay.com/CC0

Паводле біблейскага падання, у дзень Пяцідзесятніцы адбывалася зыходжанне Святога Духа на апосталаў. Пазней яно атрымала іншую назву – дзень Святой Тройцы, або зыходжанне Святога Духа, па-народнаму Сёмуха.

50 дзён пасля Змёртвыхпаўстання Святы Дух сыходзіць на апосталаў і Божую Маці. Так нарадзіўся Касцёл – кажа арцыбіскуп Уладзіслаў Зюлэк:

-Гэта Святы Дух кіруе Касцёлам. Хрыстус даў яго апосталам гаворачы: Вы атрымаеце яго моц, будзеце маімі сведкамі. Напоўненыя Святым Духам апосталы, да гэтага слабыя і баязлівыя, выйдуць да людзей, каб даваць сведчанне ўкрыжаванню і змёртвыхпаўстанню Езуса Хрыста.

Урачыстасць зыходжання Святога Духа ў касцёле заканчвае велікодны перыяд. Каталіцкі касцёл вучыць, што Святы Дух падтрымлівае вернікаў сваімі дарамі: мудрасцю, разуменнем, парадай, цвёрдасцю, майстэрствам, пабожнасцю і страхам перад Богам.
Касцельныя святы Пяцідзесятніцы спалучаліся з народнымі абрадамі, напрыклад, упрыгожваннем дамоў і касцёлаў бярозавымі галінкамі і высціланнем панадворкаў аерам.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры