Беларуская Служба

У перадачы «Урок польскай мовы» выканаўца, які выступае пад ангельскім псеўданімам

17.06.2021 15:27
Праз некалькі дзён выйдзе чарговая кружэлка групы пад назовам «Міла ўсё» (miło wszystko).
Аўдыё
Patrick The Pan w Trójce
Patrick The Pan w TrójceAndrzej Bołdaniuk/PR

Сёння я распавяду вам пра выканаўцу, які выбраў сабе арыгінальны псеўданім – Patrick The Pan. На самой справе музыканта завуць Пётр Мадэй (Piotr Madej).

Нарадзіўся ён у горадзе, які называюць часам польскай сталіцай культуры, і які калісьці быў сапраўднай сталіцай Польшчы – у Кракаве, у 1988 годзе. Пётр выконвае так званую альтэрнатыўную музыку, а таксама самастойна піша тэксты кампазіцый і музыку, грае на піяніна і гітары. Patrick The Pan – гэта назоў гурту, які заснаваў Мётр Мадэй. У склад групы ўваходзяць, акрамя яго самога, Куба Дуда і Адам Стэмпнеўскі. Музыканты выдалі свой першы кампакт-дыск у 2012 годзе, кружэлка сабрала пазітыўныя рэцэнзіі музычных крытыкаў. Таксама другі кампакт-дыск, які выйшаў у 2015 годзе, быў высока ацэнены журналістамі.

З назваю гурту звязаны забаўны анекдот. Назоў паявіўся ў выніку пэўнай памылкі ў ангельскай мове. Patrick The Pan у перакладзе з ангельскай мовы азначае «Патэльня па імені Патрык». На самой справе павінна было быць pen – асадка, а не pan – патэльня. Сам Пётр расказваў, што яшчэ ў школьныя часы сяброўка, украінка падарыла яму прыгожую асадку, якую ён назваў Патрык (па-ангельску «Patrick the Pen). Пётр так палюбіў гэтую асадку, што доўга з ёй не расставаўся. Калі была запісана дэбютная кружэлка, ён хацеў напісаць на вокладцы, што аўтар – менавіта Патрык-асадка, але з-за памылкі напісаў замест e – a, і выйшла патэльня замест асадкі («pan» замест «pen»). І так ужо засталося.

Праз некалькі дзён выйдзе чарговая кружэлка групы пад назовам «Міла ўсё» (miło wszystko). Тут таксама ёсць гульня слоў – на польскай мове ёсць папулярнае словазлучэнне «mimo wszystko» – нягледзячы ні на што, а тут замест міма – міла. Сам Patrick The Pan адзначае, што калісьці ён хацеў весці радыёперадачу менавіта пад такімі загалоўкам, але не атрымалася, а цяпер, калі заканчваецца пандэмія, гэтыя словы ідэальна апісваюць стан эмоцый выканаўцы.

А я прапаную вашай увазе кампазіцыю Patrick The Pan, якая называецца «Niedopowieści» – недагаворанае.

Jestem tym, kim najbardziej nie chcesz żebym był, więc dwa różki, dwa różki dorysuj mi. I ogonek, którym spod dywanu pył i brud wszelki będę wyciągał i takiego dalej podaj mnie.

Czarny lub biały, odcienie szarości dla szarych ludzi są. W dobie nieczytania, niedopowieści ulubioną lekturą są. Już nie wiem sam, ile potworów pod łóżkiem mam i czy największy z nich nie pod a na łóżku śpi. To choroba, co nieświadomą dłoń zamienia w pięść, w głowie rzęzi, w oczy pali w uszach grzmi, ale w nocy, spokojnie w łóżku sobie śpię.

Czarny lub biały, odcienie szarości dla szarych ludzi są. W dobie nieczytania, niedopowieści ulubioną lekturą Twą. To o czym milczysz w kolce obrośnie i wróci z podwójną siłą.

Я – такі, якім ты зусім не хочаш, каб я быў, і таму два ражкі, два ражкі дамалюй мне. І хвосцік, якім з-пад дывану пыл і ўсялякі бруд я буду вымятаць. І такога далей падай мяне.

Чорны або белы, адценне шэрасці – для шэрых людзей. У часы не чытання, недагаворанае – любімае чытанне. Я ўжо не ведаю сам, колькі пачвараў у мяне пад ложкам, і ці самая вялікая з іх спіць на ложку, а не пад ім. Гэта хвароба, якая несвядомую далонь заціскае ў кулак, у галаве бразгае, вочы паліць, у вушы крычыць, а ноччу спакойна ў ложку сабе сплю.

Чорны або белы, адценне шэрага для шэрых людзей. У часы не чытання, недагаворанае – твой любімы тэкст. Тое, пра што маўчыш, абрасце калючкамі і вернецца з падвойнай сілаю.

Więc – гэта часціна мовы, пра якую школьнікам у Польшчы кажуць, што яна не павінна быць на першым месцы ў сказе. А што гэты выраз азначае? Яго можна перакласці як «таму», калі ён ідзе пасля першай часткі сказу. Гэтая часціна мовы ў польскай мове называецца spójnik (злучнік), але не зусім правільна казаць, што więc ніколі не можа пачынаць сказу. Калі асоба, якая гаворыць, працягвае нейкую думку, якая лагічна вынікае з папярэдняй часткі сказанага, то więc можа быць на першым месцы. Прыклад:

Chcemy ostatniego dnia szkoły pójść do kina. Więc trzeba zamówić bilety – Мы хочам у апошні дзень школы пайсці ў кіно. І таму трэба заказаць квіткі.

W dobie nieczytania – у часы не чытання. Само слова doba азначае суткі – 24 гадзіны. Але ў пераносным значэнні так кажуць таксама пра нашы часы, пра сучаснасць, або пра нейкі перыяд часу, для якога было нешта характэрна.

Niedopowieści, niedopowiedzenia – недарасказы, недагаворанае. Калі слова niedopowiedzenia – цалкам літаратурнае, то выраз niedopowieści – гэта слова, якога вы не знойдзеце ў слоўніках, яно прыдумана, хутчэй за ўсё, аўтарам гэтай песні.

Potwór – пачвара або монстр.

Lektura – гэта літаратурны твор, які нехта чытае. Lektura szkolna – абавязковы твор, які, паводле школьнай праграмы, павінны ведаць вучні.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы