Беларуская Служба

Папулярны выканаўца танцавальнай музыкі выдаў першы самастойны сінгл

15.07.2021 15:03
Яго былы калектыў 4Dreamers стаў самым папулярным бойс-бэндам у Польшчы.
Аўдыё
Tomek Gregorczyk
Tomek GregorczykForumgwiazd / Forum

Тыдзень таму ў гэтай музычна-моўнай рубрыцы была кампазіцыя ў стылі хіп-хоп з незвычайна спелым і сур’ёзным тэкстам, а сёння, для супрацьвагі, я падабрала песню, якая ідэальна падыходзіць на летнія, вакацыйныя дні і для забавы на дыскатэцы.

Музыкант, якога я хачу вам сёння падставіць, выбраў сабе сцэнічнае імя проста Томаш (лацінскімі літарамі пішацца з ангельскім ш (sh) у канцы). На самой справе яго так і завуць – Томаш Оскар Грэгорчык. Хлопцу толькі-толькі стукнула 18 гадоў, а дасягнуў ужо шмат – не толькі спявае, але таксама піша тэксты песняў і музыку, з’яўляецца членам Акадэміі гуказапісу. Томаш нарадзіўся ў сакавіку 2003 года ў Варшаве. Што цікава, бацькі з музыкай не маюць нічога супольнага, яны па адукацыі інжынеры. Аднак яшчэ ў дзіцячым садку, калі маленькі Томэк пачаў хадзіць на танцавальныя заняткі, вядучы заўважыў у ім музычны талент. Ва ўзросце 6 гадоў пачаў займацца музыкай, праз 10 гадоў уступіў у калектыў 4Dreamers, які стаў самым папулярным бойс-бэндам у Польшчы. Яго кампакт-дыскі былі намінаваныя да прэстыжнай музычнай узнагароды Фрыдэрык. Нядаўна Томаш вырашыў пачаць сольную кар’еру. На пачатку ліпеня выйшаў яго першы самастойны сінгл пад назваю «Пах парфумы».

Яшчэ некалькі цікавых фактаў з біяграфіі Томаша Грэгорчыка: ён граў некалькі разоў у кінафільмах. Пачаў граць, калі было яму каля аднаго года. Акрамя таго, у сакавіку 2021 года ён выклікаў невялікі грамадскі рэзананс тым, што аб’явіў пра свой акт апастазіі, гэта значыць, вераадступніцтва, выхаду з шэрагаў каталіцкага касцёла. Пасля гэтага ён далучыўся да пратэстанцкай царквы.

"Пах парфумы":


Powiedz czego nie wiem zamykam drzwi zostaję sam nie najlepiej

znów widzę Ciebie z tamtym brunetem po co Ci ta cała gra

Powiedz czemu chcemy więcej mając wszystko obok siebie jest to dla mnie nie pojęte

Zapach perfum dotyk ten nabiera sensu nie na miejscu ej co robisz w moim sercu

Zapach perfum gorzki smak nabiera sensu nie na miejscu ej co robisz w moim sercu

Mówisz że to przyciąganie nie chcesz przyznać się status nasz to skomplikowane

teraz tylko ja i Ty nocą mówisz do mnie tak jak nikt zostań dłużej jeszcze parę chwil

kiedy zrozumiesz co do mnie czujesz nie patrz tylko, tylko w przeszłość

toast pijmy za codzienność teraz lepiej mi na pewno

Скажы, чаго я не ведаю. Зачыняю дзверы, застаюся адзін. Кепска. Я зноў бачу цябе з тым брунетам. Навошта гэтая ўся гульня. Скажы, чаму мы хочам больш, маючы ўсё каля сябе. Гэта для мяне незразумела.

Пах парфумы. Гэты дотык набірае сэнсу, але так не павінна быць. Эй, што ты робіш у маім сэрцы. Пах парфумы. Горкі смак набірае сэнсу, але так не павінна быць. Эй, што ты робіш у маім сэрцы.

Кажаш, што гэта прыцяганне. Не хочаш прызнацца. Наш статус. Гэта складана. Цяпер толькі ты і я. Ноччу звяртаешся да мяне як ніхто іншы. Астанься даўжэй, яшчэ некалькі хвілін. Калі зразумееш, што да мяне адчуваеш. Не глядзі толькі ў мінулае, тост давай вып’ем за штодзённае жыццё. Цяпер мне на пэўна лепш.

Можаш спакойна астацца тут даўжэй. Зацягнуцца табой. Я вельмі гэта люблю.

Nie najlepiej – так палякі вельмі любяць казаць. Дарэчы, палякі належаць да народаў, якія агулам любяць скардзіцца на жыццё. У гэтым яны падобныя на беларусаў. І калі ў палякаў спытаеш, як справы, многія адкажуць менавіта «не найлепей» – «кепска, не самым лепшым чынам, ня вельмі».

Z tamtym brunetem – з тым брунетам. У чым розніца паміж выразамі ten і tamten? Тэн – гэта той, хто блізка, а tamten – той, хто далей, але пра яго згадваюць.

Ta cała gra – гэта ўся гульня. Я хачу звярнуць увагу на займеннік увесь (па-польску прыметнік cały). Слова cały на польскай мове мае некалькі значэнняў. Па-першае, цэлы азначае тое ж самае, што і па-беларуску – гэта значыць «непашкоджаны», а другое значэнне – менавіта ўвесь, поўны. Напрыклад:

Przez cały rok chodziłam na tańce – Увесь год я займалася танцамі.
Proszę zapoznać się z całym podręcznikiem – Калі ласка, пазнаёмцеся з усім падручнікам (прачытайце ўвесь падручнік).

Nie pojęte – тут таксама словазлучэнне, якое часта гучыць у гутарковай мове, калі людзі чымсьці вельмі здзіўленыя, асабліва калі гаворка ідзе пра негатыў. Калі перакладаць даслоўна з расійскай мовы, можна было б сказаць «Розуму неспасціжна».

Toast pijmy za codzienność – давайце вып’ем тост за штодзённае жыццё. Выраз codzienność (штодзённае жыццё) значна часцей ужываецца ў польскай мове, чым у беларускай. Палякі кажуць «А, codzienność», што азначае – нармальна, так часта бывае.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы