Беларуская Служба

Музыкант Артур Роек, прымаючы рашэнне пра сольную кар'еру, зрабіў правільны крок

24.09.2021 17:59
А, калі б Артур не стаў музыкантам, то, магчыма, ён да гэтага часу быў бы настаўнікам фізкультуры.
Аўдыё
Artur Rojek
Artur RojekSzymon Rogiński

Сёння я прапаную вам песню музыканта, кампазіцыі якога гучалі ўжо ў нашых перадачах, але ў яго такі цікавы, хоць і крыху дэпрэсіўны голас, што ён літаральна заварожвае і прыцягвае ўвагу да сваіх кампазіцый. Дарэчы, і тэксты гэтага выканаўцы небанальныя, яны прымушаюць задумацца, нягледзячы на сваю ўмоўную прастату.

Завуць гэтага музыканта Артур Марцін Роек, ён нарадзіўся ў 1972 годзе ў гарадку Мыславіцэ на поўдні Польшчы. І менавіта ад назвы гэтага гораду паходзіць назоў гурту, заснаванага на пачатку 90-ых гадоў – Myslovitz.

Калі б Артур не стаў музыкантам, то, магчыма, ён да гэтага часу быў бы настаўнікам фізкультуры. У маладосці сённяшні спявак дабіўся значных поспехаў у спорце, а дакладней – у плаванні. У 1985 годзе стаў чэмпіёнам Польшчы сярод малодшых юніёраў у плаванні стылем кроль. У маладосці таксама прафесіянальна займаўся бегам, некалькі разоў прабег марафон. Паступіў на Акадэмію фізічнага выхавання ў Катавіцэ, дыпломную работу пісаў пра самых выбітных плыўцоў 20-га стагоддзя, пасля заканчэння вучобы працаваў настаўнікам фізкультуры ў пачатковай школе ў Мыславіцах. Але працаваў таксама ў якасці вядучага на радыё – у розных радыёстанцыях, пісаў таксама ў газеты. Свой першы музычны калектыў – гурт Myslovitz ён заснаваў у 1992 годзе, а ў 2012 годзе, калі калектыў запісаў ужо 8 кампакт-дыскаў і здабыў вялікую папулярнасць, Артур пачаў сольную кар’еру. Лаўрэат шматлікіх узнагарод, між іншым узнагарод часопісаў, прысвечаных музыцы – «Teraz Rock» i «Machina».

А я прапаную сёння паслухаць кампазіцыю ў выкананні Артура Роека, якая называецца «Без канца (бясконца)».


Jak się trzymać w pionie, kiedy wieje?

Jak zatańczyć, gdy się pali grunt? Dziki wschód

Walczę by przez chwilę poczuć siebie

Walnij mnie w głowę, gdzie jest skrót

Padam i już wiem, że ty

Gasisz we mnie wojny

I przykładasz lód

Bierzesz mnie za rękę

Gdy porywa nurt. I możemy milczeć. Tak normalnie milczeć

Jak poranny śnieg, jak biały dym. Aż ukoi

Powiedz, skąd u ciebie taki spokój?

Gdy zapałkę znów ci gasi deszcz, tak na raz

Ja wciąż na to szczekam, ja na to warczę

Ratuj, nie wiem jak omijać czerń, przeżyć dzień

Як трымацца прама, калі дзьме? Як танцаваць, калі гарыць пад нагамі? Дзікі ўсход. Я змагаюся, каб хаця б крышку адчуць сябе. Трэсні мяне па галаве, дзе кароткі шлях. Я падаю і ўжо ведаю, што ты гасіш ува мне войны. І прыкладваеш лёд. Бярэш мяне за руку, калі ўносіць плынь. І мы можам маўчаць, так нармальна маўчаць. Як ранішні снег, як белы дым. Аж супакоіш. Скажы, адкуль у цябе такі спакой? Калі ў цябе запалку зноў гасіць дождж, так адразу. Я без перапынку на гэта брашу, я на гэта бурчу. Выратуй. Я не ведаю, як пазбегнуць чорнага, пражыць дзень. Ты гасіш ува мне войны...

 

Trzymać się w pionie – трымацца прама, не прагінацца. Выраз pion можна перакласці таксама як перпендыкуляр – гэта слова з матэматычнай лексікі, а таксама адвес, грунтвага – тэхнічныя выразы. А вось маленькі pion – pionek азначае пешка, як у значэнні шахматная фігура, так і пераносным – хтосьці малаважны.

Pali grunt – гарыць зямля, канешне ж, таксама ў пераносным значэнні – адбываюцца нейкія катастрафічныя падзеі.

Dziki wschód – пераважна мы гаворым пра дзікі захад, гэты тэрмін увайшоў у нашу мову дзякуючы галівудскім фільмам ў стылі вестэрн, у якіх паказаны якраз дзікі захад у Амерыцы, а тут дзікі ўсход, і не да канца зразумела, ці дадзеная дзікасць звязана з сонцам, якое раніцай паяўляецца на гарызонце, ці з геаграфічным становішчам – на ўсходзе.

Walnij mnie w głowę – удар мяне па галаве, але на бытавой мове – шарахні па галаве, стукні, трэсні.

Gdzie jest skrót – а вось польскага слова skrót мне не хапае ў беларускай мове. Яно азначае самы кароткі шлях, кароткую дарогу напрамкі.

Jak omijać czerń – як пазбягаць чарнаты. У польскай мове можна ствараць назоўнікі ад прыметнікаў, якія называюць колеры: czarny – czerń, biały – biel, różowy – róż і г.д. У беларускай мове таксама ёсць чарната і белізна (або бель), але назоўніка ад ружовы (пол. róż) – ужо няма.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы