Беларуская Служба

У Варшаве можна паглядзець выставу, прысвечаную 100-годдзю адкрыцця інсуліну

07.10.2021 11:21
Адкрыццё інсуліну лічыцца адным з найважнейшых медыцынскіх адкрыццяў ХХ стагоддзя.
Аўдыё
  • У Варшаве можна паглядзець выставу, прысвечаную 100-годдзю адкрыцця інсуліну.
  i  .
Чарльз Бест i Фрэдэрык Банцінг. Autorstwa Use of this image is limited to personal and educational purposes. To request permission for reproduction, please contact the University of Toronto Library at https://insulin.library.utoronto.ca/contact_info - [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5956010

Фотавыставу «100 гадоў інсуліну – лекавага сродка, які змяніў свет» можна паглядзець да 28 кастрычніка ў Варшаве. Экспазіцыя была створана з нагоды 100-годдзя адкрыцця інсуліну i яна павінна звярнуць увагу на тое, што дыябет – усё большая сацыяльная праблема ва ўсім свеце.

Каля 420 мільёнаў чалавек у свеце пакутуюць дыябетам – каля 3 мільёнаў у Польшчы. Мяркуецца, што нават мільён палякаў не ведае, што ў іх цукровы дыябет. На працягу многіх гадоў хвароба можа развівацца без якіх-небудзь характэрных сімптомаў. Таму варта рэгулярна кантраляваць узровень глюкозы ў крыві. Гэты просты спосаб прадухілення рызыкі развіцця цукровага дыябету.

Інсулін – гэта гармон, які вытварае падстраўнікавая залоза. Асноўнае дзеянне інсуліну заключаецца ў зніжэнні канцэнтрацыі глюкозы ў крыві. Ён аказвае ўплыў на абмен практычна ва ўсіх тканках. Дзякуючы інсуліну, энергія ад спажыванай ежы транспартуецца з крыві ва ўнутраныя часткі клетак. Такім чынам, зніжаецца ўзровень цукру ў крыві і клеткі належным чынам сілкуюцца. Калі інсуліну недастаткова (ці ён не працуе належным чынам), тады развіваецца дыябет, і тады ўзнікае неабходнасць штодня ўводзіць інсулін звонку.

Інсулін быў адкрыты 14 лістапада 1921 года доктарам Фрэдэрыкам Банцінгам, хірургам, артапедам і студэнтам медыцыны Чарльзам Бестам, якія працавалі ў лабараторыі пад кіраўніцтвам Джэймса Рыкарда Маклеада з Універсітэта Таронта. Гэта адно з найвялікшых медыцынскіх адкрыццяў ХХ стагоддзя.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка