Беларуская Служба

Аркестр Польскага радыё сыграе канцэрт у памяць аб ахвярах пацыфікацыі шахты «Вуек»

15.12.2021 14:29
На сцэне выступіць аркестр шахты «Вуек».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сімфанічны аркестр Польскага радыё ў Катавіцах сыграе спецыяльны канцэрт у памяць аб ахвярах пацыфікацыі шахты «Вуек», ад якой прайшло 40 гадоў.

Сімфанічны аркестр Польскага радыё выканае, між іншым, твор, напісаны Пятром Мосам адмыслова для гэтай нагоды памяці загінулых шахцёраў з шахта «Вуек» – кажа Івона Собчык з аркестру:

-Твор Пятра Моса будзе выключны таксама па той прычыне, што падчас яго выканання апрача аркестра Польскага радыё выступіць аркестр шахты «Вуек» пад кіраўніцвам Міраслава Кашубы. Думаю, што гэта будзе незвычайная падзея.

16 снежня 1981 г. ЗОМА, міліцыя і армія распачалі атаку на бастуючых шахцёраў у Катавіцах. Падчас сутыкненняў загінулі дзевяць дэманстрантаў: Ян Ставісіньскі, Ёахім Гніда, Юзэф Чэкальскі, Кшыштаф Гіза, Рышард Гзік, Багуслаў Копчак, Анджэй Пелка, Збігнеў Вільк, Зянон Заянц. Самаму малодшаму з расстраляных было 19 гадоў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры