Зіма – не самая прыемная пара года. Холадна, змрочна. Разам з тым менавіта зімою святкуюць Каляды — яркае народнае зімовае свята, якое працягваецца ажно дванаццаць дзён з 6 па 19 студзеня па новым стылі. А да гэтага — Піліпаўка ці Калядны пост, які доўжыўся ажно шэсць тыдняў перад Раством Хрыстовым — з 28 лістапада па 6 студзеня ўключна (па новым стылі). Назва зьвязаная з тым, што загавіны прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа.
Пра традыцыі падчас Піліпаўкі расказвае фалькларыстка Алена Ляшкевіч.
Слухайце далучаны файл!
Найлепш атмасферу піліпаўскіх вячорак перадаў Ян Баршчэўскі ў творы «Шляхціц Завальня».
У Піліпаўку пачыналі спяваць калядныя песні, якімі прыспешвалі надыход Калядаў, новага году. Вось фрагмент апрацаванай народнай песні з рэпертуару знакамітага калектыву «Песняры». А ў наступны раз распавядзем пра народныя традыцыі святочныя, Калядныя. Гэта і калядаванне, і варажба, шматлікія забавы ды гульні. А Піліпаўка хутка скончыцца.