Беларуская Служба

Беларусы зрабілі фільм, у якім злучылі лёс суайчыннікаў і Лодзі

29.12.2021 18:00
Героям фільму «Праз рэйкі» зʼяўляецца і чалавек і горад.
Аўдыё
  • Фільм «Праз рэйкі» Ірыны Паўловіч і Антося Сівых нядаўна меў свой прэм'ерны паказ у Лодзі і закрыты паказ у Мінску.
  (C)    (L)             .
Ірына Паўловіч (C) і Антось Сівых (L) – рэжысёр – паказалі свой фільм «Праз рэйкі» на Фестывалі «Цвік» у Лодзі.https://www.facebook.com/acrosstherailsdocumentary/

Беларусы праяўляюць сябе ў розных галінах жыцця і ў шматлікіх гарадах Польшчы. Нядаўна ў Лодзі на Фестывалі «Цвік», які зладзіў Фонд беларусаў Лодзі, Ірына Паўловіч – прадзюсар і Антось Сівых – рэжысёр – паказалі свой 40-хвілінны фільм «Праз рэйкі». Фільм паўстаў у рамках праекту «Лодзь для новых жыхароў горада».

- Без падзей 2020 года немагчыма было б настолькі блізка, пяшчотна дакладна паказаць герояў і Лодзь. Гэта зломны перыяд Беларусі і Лодзі, – кажуць Антось і Ірына.

Па словах аўтараў, фільм «Праз рэйкі» не распавядае пра нейкі асобны феномен, гэта фільм пра час, гэта дакументацыя злому, дакументацыя трансфармацыі, дакументацыя такога часу якога не было і ўжо не будзе ніколі ні для Беларусі ні для Лодзі.

Героямі фільму з'яўляюцца студэнты розных універсітэтаў. Яны звязаныя тым, што жывуць у Лодзі і тым, што яны з Беларусі.

Героям фільму зʼяўляецца і чалавек і горад.

Калі ладзяне, мясцовыя палякі глядзелі фільм на перад прэмʼерным паказе, Лодзь выклікала ў іх захапленне і жаданне пабачыць паасобныя месцы.

Лодзь – гэта горад, які мае шмат твараў: горад студэнтаў, горад муралаў, горад фабрык...

Фільм «Праз рэйкі» Ірыны Паўловіч і Антося Сівых нядаўна меў свой прэмʼерны паказ у Лодзі і закрыты паказ у Мінску. Аўтары плануюць паказаць яго таксама і ў іншых гарадах Польшчы.

Гутарка з аўтарамі ў далучаным гукавым файле

яс


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы