Беларуская Служба

Выйшаў новы нумар Беларускага гістарычнага зборніка

25.01.2022 17:59
У апошнім нумары з'явілася больш мясцовых тэмаў, прысвечаных гісторыі беларусаў Падляшша.
Аўдыё
  • Выйшаў новы нумар Беларускага гістарычнага зборніка
Кіраўнік Кафедры міжнародных адносін і сучаснай гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта прафесар Яўген Мірановіч фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У новым 54-м нумары Беларускага гістарычнага зборніка, які выдаецца ў Беластоку, ёсць шмат цікавых публікацый, прысвечаных як мясцовай так, і беларускай гісторыі.

Два гады таму выдавец – Беларускае гістарычнае таварыства, – вырашыла, што зборнік будзе выходзіць раз, а не два разы ў год. Рашэнне было выкліканае рознымі прычынамі, у тым ліку і фінансавымі.

У апошнім нумары зʼявілася больш мясцовых тэмаў, прысвечаных гісторыі беларусаў Падляшша. Нельга выключыць, што так будзе і ў чарговых нумарах, гаворыць навуковы рэдактар выдання, прафесар Яўген Мірановіч. Такой была ідэя, дарэчы, калі часопіс пачынаў выдавацца ў палове 1990-тых гадоў. Час вяртацца да каранёў выдання, лічыць гісторык.

З Яўгенам Мірановічам размаўляе размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл

. .
Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы