Найлепшыя дэкламатары з Падляшша і не толькі, бо была ўдзельніца з Ліверпуля, выступілі ў Першым Дэкламатарскім Конкурсе, прымеркаваным да Дня Роднай Мовы. Найперш адбыўся адбор у фармаце on-line, на які Фонд Тутака атрымаў больш за 40 заявак. Журы, у якім былі паэтка і журналістка Міра Лукша, рэжысёр Сяргей Курыленка, паэт і дырэктар бельскага беларускага ліцэю Андрэй Сцепанюк ды паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, выбрала 20 фіналістаў. Выступілі яны на сцэне Лялечнага Тэатру ў Беластоку. Журы ацэньвала выступоўцаў у трох катэгорыях – да 12-ці гадоў, 12-15 і 16+. Наймалодшаму ўдзельніку было 6 гадоў, найстарэйшаму – больш за 40.
Старшыня Фонду Тутака Павал Станкевіч лічыць, што дэкламатарскі конкурс – гэта вельмі добрая форма адзначэння Дня Роднай Мовы.
слухайце аўдыё
Канчаткова ў катэгорыі да 12-ці гадоў перамагла Ганна Балтрамюк, другое месца заняў Яўген Дзерман, а трэцяе – Марыя Ганчарова. У катэгорыі 12-15 першае месца – Ніка Паўлоўская, другое – Міхаліна Косьціна, трэцяе – Ніна Белавежац. У катэгорыі 16+ перамагла Вольга Каралёнак, другі быў Андрэй Цяпін, а трэцяя Натальля Балтрамюк.
Віншуем!!!
Яраслаў Іванюк
Дэкламатарскі конкурс
Дэкламатарскі конкурс
Дэкламатарскі конкурс
Андрэй Хадановіч