Беларуская Служба

Творцы і ўстановы культуры ў Польшчы імкнуцца дапамагаць бежанцам

14.03.2022 15:12
Вайна ва Украіне працягваецца больш за два тыдні. 
Аўдыё

Многія, асуджаючы расійскае ўварванне, разрываюць кантракты ў Расіі або адмаўляюцца ад пастаноўкі расійскіх п’ес, кажа Эміліян Каміньскі, дырэктар варшаўскага тэатру «Каменіца»:

-Напэўна можа адмовіцца ад усяго прарасійскага, прапуцінаўскага. Я сам знайшоў сапраўды цудоўную п’есу, напісанаю расіянкай. І я ведаю, што не буду яе рабіць. Увесь свет павінен адкінуць тое, што прапуцінаўскае. На жаль, вялікая частка расіян – прапуцінаўскія. Пры такой колькасці жорсткасці, глупства і фанатызму, выкліканых Пуціным не толькі ва Украіне, але і Расіі, я здзіўляюся, чаму расіяне не выйдуць масава на вуліцы.

Тэатр «Камяніца» паказаў бясплатны спектакль «Туфлі шчасця» з сінхронным перакладам для дзяцей з Украіны, а 23 сакавіка, з нагоды 13-годдзя тэатру, арганізуе канцэрт «Шчаслівыя 13-ць», даход ад якога будзе накіраваны на дапамогу бежанцам.

Эміліян Каміньскі таксама звяртаецца з просьбай аб далейшай дапамозе людзям, якія ўцякаюць ад вайны:

-Я ведаю, што будзе пэўная варожасць, так было заўсёды, але трэба памятаць пра польскую гасціннасць. За 30 гадоў свабоды ў нас паявіўся дабрабыт. Мне здаецца, што ў нас ёсць чым падзяліцца. Прынамсі вялікая частка палякаў мае чым падзяліцца. І я заахвочваю гэта зрабіць.

У 1980-1981 гадах Эміліян Каміньскі быў сябрам прафсаюзу «Салідарнасць». У 1982-1984 гадах удзельнічаў у дзейнасці падпольнага «Хатняга тэатра», які дзейнічаў па-за афіцыйным абарачэннем. Ён быў створаны як выраз супрацьдзеяння актораў супраць увядзення ваеннага становішча. Спектаклі ставіліся ў прыватных дамах.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры