Беларуская Служба

Польскія рэпарцёры выпусцілі серыю дакументальных коміксаў «Беларусь. За кратамі»

28.03.2022 18:02
Гэта гісторыі людзей, якія ўпершыню сустрэліся ў адной камеры ў лістападзе 2020 года, калі беларускія пратэсты пачалі падаўляцца з большай сілай.
.
.outride.rs

Польскія Outriders – аб’яднанне рэпарцёраў, якія «дапамагаюць зразумець, што адбываецца ў свеце» – зрабілі серыю дакументальных коміксаў «Беларусь. За кратамі». Гэта гісторыі людзей, якія ўпершыню сустрэліся ў адной камеры ў лістападзе 2020 года, калі беларускія пратэсты пачалі падаўляцца з большай сілай.

«Мы хацелі паказаць беларускую гісторыю, нягледзячы на забароны, якія беларускі рэжым чыніць не толькі ўласным, але і замежным медыя. Комікс добры інструмент, калі ты не можаш дастаць свой фотаапарат. Таму мы вырашылі ім скарыстацца. Наша ідэя была паказаць не вядомых палітвязняў, а шэраговых пратэстоўцаў, якіх пастаянна затрымліваюць нават за дробныя праявы нязгоды з рэжымам», – расказалі by_culture ў камандзе Outriders.

Глядзець коміксы.

Звольнены з трактарнага Аляксандр, лекар Сяргей, затрыманы разам з сынам, Міша, у якога дыябет, Алекс, патрапіўшы за краты выпадкова, Вова і Алесь… Іх гісторыі праілюстравалі ўкраінскія мастакі з Inker World Project. Комікс даступны ў 4 моўных версіях: PL, EN, BY, RU.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры