Беларуская Служба

Каралеўскі замак у Варшаве – тут была прыняла першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя (ФОТА)

29.04.2022 11:02
У замкавым музеі можна паглядзець копію Асноўнага закона, а таксама вобраз Яна Матэйкі, які паказвае момант яго ўхвалення.
Аўдыё
  • Каралеўскі замак у Варшаве – тут была прыняла першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя
Каралеўскі замак у Варшаве Autorstwa Alina Zienowicz Ala z - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4368991

Сёння я запрашаю ў Каралеўскі замак у Варшаве – месца, дзе была прынятая першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя. Каралеўская рэзідэнцыя ў Варшаве была пабудавана ў той час, калі Рэч Паспалітая была наймацнейшай дзяржавай у Еўропе. Замкавыя інтэр'еры ўпрыгожвалі самыя выдатныя мастакі, якія тады тварылі ў Польшчы. Пасля больш чым 300 гадоў існавання замак быў знесены немцамі ў часе Другой сусветнай вайны і рашэннем польскіх уладаў і народу рэканструяваны з нуля, а затым унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На працягу ўсёй гісторыі Каралеўскі замак у Варшаве быў самым важным будынкам у краіне. Гісторыя варшаўскай рэзідэнцыі пачынаецца ў XIV стагоддзі, калі з боку Віслы была ўзведзена Вялікая вежа – Turris Magna і драўляны двор князёў Мазавецкіх. У XV стагоддзі быў пабудаваны сярэднявечны мураваны флігель.

Пасля смерці апошніх мазавецкіх Пястаў у 1526 годзе замак перанялі Ягелоны, якія карысталіся варшаўскай рэзідэнцыяй, падчас падарожжаў з Кракава і Вільню. Чарговую разбудову аб’екта ажыццявіў Жыгімонт Аўгуст, а яго пляменнік – кароль Жыгімонт ІІІ Ваза фактычна перанёс сталіцу, Польшчы з Кракава ў Варшаву з гэтай мэтай пашыраючы замак і пераўтвараючы яго ў годную каралеўскую рэзідэнцыю. Пяцікутны комплекс з характэрнай Гадзіннікавай вежай – гэта сумесным праект каралеўскіх архітэктараў італьянцаў: Джавані Трэвана(Giovanni Trevano), Джакама Радонда(Giacomo Rodondo) і Матэа Кастэлі(Matteo Castelli).

Разам з пераездам караля Варшава стала месцам, дзе праходзілі паседжанні Сейму. З таго часу большасць найважнейшых мерапрыемстваў, такіх як парламенцкія аўдыенцыі і буйныя прыдворныя цырымоніі, адбываліся менавіта ў варшаўскім замку. Гэта быў таксама цэнтр культурнага жыцця. У часы караля Уладзіслава IV (сына Жыгімонта) адзін з флігеляў замка быў прызначаны для тэатра, дзе ўпершыню ў нашай частцы Еўропы ставіліся італьянскія оперы.

Малюнак замка з боку Віслы (1656 г.)/ Autorstwa Erik Dahlbergh - File:Warsaw1656.JPG, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1621914 Малюнак замка з боку Віслы (1656 г.)/ Autorstwa Erik Dahlbergh - File:Warsaw1656.JPG, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1621914

Вялікай катастрофай для варшаўскай рэзідэнцыі аказаўся Шведскі патоп – вайна Шведскай імперыі супраць Рэчы Паспалітай у 1655-1660 гадах, калі захопнікі выкралі з замку каштоўныя творы мастацтва.
Час праўлення караля Станіслава Аўгуста – гэта залаты век у гісторыі замка. Прыгожы інтэрʼер замкавых пакояў і залаў, якімі мы захапляемся, наведваючы аб’ект, гэта заслуга Станіслава Аўгуста. Тады на замку адбываліся вядомыя Чацвярговыя абеды – культурныя сустрэчы. У гэты перыяд інтэрʼеры рэзідэнцыі былі ўпрыгожаны шматлікімі творамі прыдворных мастакоў, такіх як Баччарэлі і Каналета. У гэты час Каралеўскі замак стаў цэнтрам палітычнай думкі і цэнтрам польскай асветніцкай культуры. Менавіта тут Чатырохгадовы Сейм прыняў першую ў Еўропе і другую ў свеце Канстытуцыю 3 мая.

Копія Канстытуцыі 3 мая, выстаўленая ў Cенатарскай зале/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46494659 Копія Канстытуцыі 3 мая, выстаўленая ў Cенатарскай зале/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46494659

Пасля трэцяга падзелу Польшчы, замак перайшоў ва ўласнасць царскіх уладаў, выкарыстоўваўся рэдка і прыйшоў у заняпад. Быў дэмантаваны дэкор пакояў, а значная частка твораў мастацтва, мэблі і гістарычных памятных рэчаў была вывезена ў царскую Расію. У пачатку ХІХ стагоддзя былі знесены ўсе асобнастаячыя будынкі перад замкам, у тым ліку гарадскі мур з Кракаўскай брамай. Такім чынам узнікла Замкавая плошча, а Гадзіннікавая вежа выйшла на першы план.

Від на Каралеўскі замак і Стары горад Варшавы (1910)/ Autorstwa NN - Web, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3454363 Від на Каралеўскі замак і Стары горад Варшавы (1910)/ Autorstwa NN - Web, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3454363

Пасля аднаўлення незалежнасці Каралеўскі замак нанава стаў месцам важных дзяржаўных падзей і сядзібай прэзідэнта Ігнацыя Масціцкага.

На жаль, 1939 год прынёс далейшыя страты. У верасні таго ж года, нямецкая авіяцыя разбамбіла замак. Пацярпеў дах. На шчасце падчас пажару, з замка былі вывезены каштоўныя творы мастацтва і мэбля, у тым ліку каралеўскія троны. Ацалелыя сцены ўзарвалі нямецкія сапёры ў 1944 годзе.

Частка разбуранага Каралеўскага замка (1939)/ Autorstwa Nieznany fotograf - https://audiovis.nac.gov.pl/obraz/295/, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=79563555 Частка разбуранага Каралеўскага замка (1939)/ Autorstwa Nieznany fotograf - https://audiovis.nac.gov.pl/obraz/295/, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=79563555

Пасля вайны завалы былі расчышчаны і дабытыя ацалелыя элементы ўпрыгожвання. Рэканструкцыя з нуля праходзіла ў 1970-1984 гадах. Замак быў дакладна рэканструяваны на аснове захаваных фотаздымкаў, планаў, рахункаў і дэкораў.

У 1980 годзе Стары горад і Каралеўскі замак былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэты выбар быў заснаваны на ўнікальнай, у сусветным маштабе, дэталёвай рэканструкцыі гістарычнага аб’екта.

Зараз замкавы комплекс выконвае ролю музея, які карыстаецца вялікай папулярнасцю, як сярод польскіх, так і замежных турыстаў. Музейная экспазіцыя займае некалькі дзястаткаў памяшканняў. Гэта, між іншым, Вялікая зала – пабудаваная для вечарынак, баляў, канцэртаў і тэатральных пастановак.

Рыцарская зала, сцены якой упрыгожаны вялікімі карцінамі, што адлюстроўваюць важныя падзеі ў гісторыі Польшчы. Тут прэзентуюцца таксама бюсты вядомых палякаў.

Тронная зала, у якой прымаліся замежныя дэлегацыі і важныя гасці. У сваю чаргу Мармуровы кабінет, створаны па ініцыятыве караля Уладзіслава IV Вазы, належаў да групы самых цудоўных каралеўскіх залаў ва ўсёй Еўропе. Мармур, якім ён упрыгожваўся, быў прывезены з Фландрыі.

Сенатарская зала/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46830245 Сенатарская зала/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46830245

І на канец Сенатарская зала – адно з важнейшых памяшканняў у замкавым музеі. На ейны цяперашні выгляд і форму найбольш уплыў мелі каралі саксонскай дынастыі. Найважнейшыя экспанаты – гэта арыгінальны каралеўскі трон з манаграмай Станіслава Аўгуста і гербы сенатараў – прадстаўнікоў асобных ваяводстваў і біскупстваў Польшчы і Літвы.Самае галоўнае, што менавіта ў гэтым памяшканні была прынята Канстытуцыя 3 мая, копію якой можна паглядзець у адной з шаф, размешчаных каля каралеўскага трона. Варта дадаць, што ў калекцыі Каралеўскага замка знаходзіцца вядомы вобраз Яна Матэйкі «Канстытуцыя 3 мая», які паказвае пераходу паслоў Сейма, якія нясуць толькі што прыняты дакумент, з Залы пасяджэнняў у сабор св. Яна.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на разбурэнні, замкавыя памяшканні былі старанна рэканструяваныя. Мармуровы кабінет, Вялікая зала або Рыцарская зала – гэта праекты, якія смела можна аднесці да найвялікшых архітэктурных твораў у гісторыі.

Каралеўскі замак у Варшаве/ Autorstwa Szczebrzeszynski - Fotografia własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11237991 Каралеўскі замак у Варшаве/ Autorstwa Szczebrzeszynski - Fotografia własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11237991

Каралеўскі замак – гэта, перш за ўсё, культурная спадчына польскага народа. Гэта запіс гісторыі Каралеўства Польскага. У рэшце рэшт, гэта прыгожая архітэктура, але і месца, якое мае адукацыйнае значэнне.
Тут праводзяцца важныя дзяржаўныя мерапрыемствы, а таксама выставы, канферэнцыі і канцэрты.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу