Беларуская Служба

У Беластоку адкрылася пленэрная выстава «Зняволеныя за польскасць» пра палякаў у Беларусі

02.05.2022 16:46
Назва адносіцца да рэпрэсій, якія на працягу некалькіх месяцаў закранаюць кіраўнікоў СПБ.
         .    .    ,
Адкрыццё выставы пад назвай «Зняволеныя за польскасць» ля помніка кс. Ежы Папялушка ў Беластоку. Выстава ўшаноўвае памяць палякаў, якіх пераследуе беларускі рэжым PAP/Artur Reszko

У панядзелак 2 траўня ў Беластоку адкрылася пленэрная выстава «Зняволеныя за польскасць», прысвечаная дзейнасці Саюзу палякаў Беларусі. Назва адносіцца да рэпрэсій, якія на працягу некалькіх месяцаў закранаюць кіраўнікоў гэтай арганізацыі, у тым ліку яе старшыню Анжэліку Борыс.

На некалькіх стэндах, размешчаных у скверы побач з помнікам кс. Ежы Папялушкі ў цэнтры Беластока, можна ўбачыць фотаздымкі, якія прадстаўляюць дзейнасць Саюзу палякаў Беларусі. Гэта фотаздымкі з калядных сустрэч, школьных батлеек ці выпускных вечароў, адкрытых выставаў ці мерапрыемстваў, напрыклад, традыцыйнага кірмаша «Казюкі». Таксама можна пабачыць акцыі па ўборцы польскіх могілак.

Ёсць і фотаздымкі з суда над Анжэлікай Борыс з 2019 года або з кампаніі ў падтрымку Анджэя Пачобута ў 2011 годзе. Пра іх і павінна нагадаць выстава. Журналіст і сябра праўлення Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай трынаццаць месяцаў, Борыс толькі нядаўна вызвалілі, але яна чакае суду пад хатнім арыштам. Абвінавачанні тычацца «ўслаўлення нацызму», за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцы прызналі Борыс і Пачобута палітвязнямі.

«Мы хочам паказаць, што Саюз палякаў Беларусі жывы, наколькі гэта магчыма, ён працуе, захоўвае ўсе гэтыя каштоўныя рэчы, гісторыю, традыцыі і польскую культуру, вучыць дзяцей польскай мове», – казала на адкрыцця Марыя Цішкоўская, якая жыве ў Беластоку.

Яна прывітала сабраных ад імя Анжэлікі Борыс, якая пасля вызвалення папраўляе здароўе, чакае суда і «канешне ж не губляе станоўчасці». Звяртаючыся да палякаў у Беларусі, яна падзякавала ім за актыўнасць. Няхай у нашых сэрцах будзе гэтая вялікая надзея, што заўтра будзе лепш, – дадала Цішкоўская.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры