На кніжным кірмашы ў Варшаве не будзе Расіі, але запрошаныя выдаўцы і аўтары з Украіны. Мерапрыемства пройдзе 26-29 траўня 2022 года ў Палацы культуры і навукі і на плошчы «Дэфілад».
Дырэктар кірмашу Яцэк Арыл паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ў Варшаве можна будзе ўбачыць выдавецкую прапанову амаль 35 выдавецтваў і ўстаноў з Украіны:
-Мы запрасілі выдаўцоў з Украіны, прапануючы ім вялікі бясплатны намёт. Акрамя таго, згодна з падпісанымі намі пагадненнем рады дырэктараў Міжнародных кніжных кірмашоў у свеце мы адмовілі ва ўдзеле расійскім выдаўцам, якія штогод паяўляліся ў калектыўным намёце ў Варшаве.
У супрацоўніцтве з Украінскім Інстытутам кнігі і Пасольствам Украіны ў Польшчы арганізаваны перавоз кніг з Украіны, якія плануецца прадаваць падчас выставы:
-Украінскія выдаўцы разлічваюць на вялікую прысутнасць уцекачоў з Украіны. Яны спадзяюцца, што продаж кніг дапаможа ім далей функцыянаваць. Будуць прысутнічаць некалькі вядомых украінскіх аўтарак. Аксана Забужка выступіць з прамовай на адкрыцці кірмашу на галоўнай сцэне 26 траўня.
У Кніжным кірмашы ў Варшаве прымуць удзел 500 экспанентаў з 13 краін: Польшчы, Нарвегіі, Украіны, Арменіі, Бельгіі, Чэхіі, Францыі, Іспаніі, Германіі, Румыніі, Швейцарыі, Венгрыі і Вялікабрытаніі. Чытачы могуць сустрэцца з амаль 800 аўтарамі, у тым ліку з 30 аўтарамі з Нарвегіі, якая з'яўляецца ганаровым госцем кірмашу.
Уваход на кніжны кірмаш у Варшаве бясплатны для ўсіх наведвальнікаў, а некаторыя мерапрыемствы будуць даступныя праз сацыяльныя сеткі.
ав