У рамках 50-годдзя рэканструкцыі Каралеўскага замка ў Варшаве 29 траўня пройдзе вялікае веснавое сямейнае свята ў Каралеўскіх садах, у самым цэнтры Варшавы.
Юбілейны пікнік – гэта ўнікальная магчымасць адзначыць пад адкрытым небам гадавіну рэканструкцыі Каралеўскага замка ў Варшаве, сімвала польскай ідэнтычнасці і суверэнітэту, цалкам знішчанага падчас Другой сусветнай вайны.
Пікнік як пачнецца, так і скончыцца музычным акцэнтам. Апоўдні, адразу пасля афіцыйнага адкрыцця, прагучаць венскія мелодыі ў выкананні Amabile. Завершыць вечар палымяная класіка танга ў выкананні ансамбля Gang Tango.
На пікніку можна будзе пачуць пра польскіх супергерояў, палётаць на паветраным шары, пабачыць фехтавальныя паядынкі.
Удзельнікаў чакаюць навуковыя шоу і майстар-класы, анімацыйная зона: мыльныя бурбалкі, галаваломкі, гульні з аніматарамі, арт-класы, фотазона і мноства іншых атракцыёнаў для маленькіх і старэйшых удзельнікаў.
Суарганізатарам з’яўляецца Польскае радыё дзецям. Журналісты раскажуць пра сакрэты працы радыё. Можна будзе прыняць удзел у трансляцыях на свежым паветры. У праграме таксама віктарына па гісторыі і іншыя гульні з прызамі.
У гэты дзень наведваць Каралеўскі замак можна бясплатна.
ав