У Каралеўскім замку ў Варшаве адчынілася выстава «Пейзажы на фарфоры. Жывапіснае натхненне з Белотам на фоне». Экспазіцыя ўключае 29 фарфорных пасудзін, а таксама гравюры Белота, якія, у тым ліку, адлюстроўваюць Варшаву, Дрэздэн, а таксама рэпрадукцыі відаў на галандскія гарады.
Дырэктар замка прафесар Войцех Фалкоўскі кажа, што на выставе можна ўбачыць панараму Еўропы, якая пачынаецца з Замкавай плошчы, таму што адзін з самых каштоўных аб'ектаў на выставе – сервіз, аформлены паводле карцін Бернарда Белота.
-Наш паказ – гэта тое, што спалучае вытанчанае жывапіснае майстэрства з надзвычай каштоўнымі ведамі пра вытворчасць фарфору. Тонкага, далікатнага, адначасова вельмі трывалага падчас падарожжаў, а нават падзенняў.
Куратар выставы Ганна Шкурлат расказала, што фарфор на выставе вытанчана ўпрыгожаны ў асноўным гарадскімі пейзажамі.
-Многія мастакі натхняліся пейзажамі Бернарда Белота. Паколькі немагчыма было прывезці карціны ў мануфактуры, раскіданых па цэлай Еўропе, мастакі натхняліся непасрэдна графікай. Фарфоравыя прадметы супастаўляліся з графічнымі прататыпамі.
Выстава будзе працаваць да 4 верасня гэтага года.
ав