Гран-пры 21-га Фестывалю Тэатра Польскага радыё і Польскага тэлебачання «Два тэатры» атрымалі спектакль «Эдып у Калонасе» Сафокла ў пастаноўцы Марыюша Мальца і спектакль «Кароль Эдып» Сафокла ў пастаноўцы Яцэка Рагініса-Крулікевіча. У сёлетнім конкурсе фестывалю «Два тэатры» ў Замасці ўдзельнічалі 19 радыё- і 12 тэлеспектакляў.
Узнагароду ўручыла старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска. Яна павіншавала і падзякавала ўсім пераможцам:
-Фестываль – гэта свята грамадскіх СМІ. Творцаў, але і СМІ. Я дзякую ўладам Замасці і жыхарам за цёплы прыём.
Фестываль «Два тэатры» ўпершыню прайшоў у 2001 годзе. Да 2019 ён адбываўся ў Сопаце, з 2021 – у Замасці.
Галоўнай падзеяй фестывалю з’яўляецца конкурс радыёспектакляў і тэлеспектакляў, прэм'ера якіх адбылася ў год, які папярэднічаў дадзенаму фестывалю. У праграме шмат спадарожных мерапрыемстваў, у т.л. адкрытыя паказы конкурсных тэатраў, майстар-класы, сустрэчы з зоркамі, жывыя пастаноўкі, сустрэчы з артыстамі, выставы, канцэрты і інш.
ав