Беларуская Служба

Цехановец – гэта не толькі вядомы ў Польшчы Музей сельскай гаспадаркі (ФОТА)

24.06.2022 14:01
Там можна палюбавацца шматлікімі помнікаў архітэктуры, размешчанымі ўздоўж гістарычных вуліц горада.
Аўдыё
K  ,
Kасцёл Найсвяцейшай Тройцы, Цехановец Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цехановец (Ciechanowiec) – адзін з самых прыгожых і цікавых гарадкоў у паўднёвай частцы Падляшскага ваяводства, у 130 кіламетрах на паўночны ўсход ад Варшавы, па турыстычным маршруце ў Белавежу. Хоць гарадок прыцягвае турыстаў, перш за ўсё, палацава-паркавым комплексам і, размешчаным у ім славутым музеем сельскай гаспадаркі, то пры нагодзе варта пацікавіцца таксама помнікамі ў самім гарадку.

Рынак, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Рынак, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пачаткі Цеханоўца адносяцца да XII-XIII стагоддзяў, калі тут існавала гарадзішча, вакол якога развівалася ўмацаванае гандлёвае паселішча. Першыя дакументы, якія пацвярджаюць існаванне Цеханоўца, паходзяць з XIII ст. У раннім сярэднявеччы Цехановец знаходзіўся на ўсходняй мяжы пястаўскай манархіі і разам з усёй памежнай тэрыторыяй некалькі разоў мяняў гаспадароў – належаў польскім, русінскім, а з XIV стагоддзя таксама літоўскім князям. У канцы XIV ст., у перыяд павелічэння засялення Падляшша, Цехановец пачаў ператварацца ў цэнтр рамяства і гандлю, размешчаны на адным з важнейшых гандлёвых шляхоў з Варшавы ў Гродна і Вільню. У першай чвэрці XV стагоддзя ён атрымаў магдэбургскія гарадскія правы.

Цехановец  Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цехановец Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Наступныя два стагоддзі – гэта «залатыя стагоддзі» ў гісторыі Цеханоўца, калі горад стаў адным з найважнейшых гандлёвых, рамесных і адміністрацыйных цэнтраў Падляшша. У XVI стагоддзі, дзякуючы тагачасным уладальнікам – роду Кішкаў, Цехановец стаў таксама важным цэнтрам арыянскага руху. На левым беразе ракі Нуржэц(Nurzec) Кішкі пабудавалі замак, разбураны падчас шведскага патопу, ад якога да нашых дзён захавалася толькі частка падмуркаў. Шведы знішчылі амаль усе будынкі на левабярэжнай частцы горада.

Значны ўклад у развіццё горада ў XVIII стагоддзі ўнеслі наступныя ўладальнікі, роды Ябланоўскіх і Асалінскіх, якія аднавілі горад. У 1739 годзе за грошы Францішка Максіміліяна Асалінскага быў узведзены новы мураваны касцёл імя Найсвяцейшай Тройцы і Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці.

Цехановец  Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цехановец Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сярэдзіне XVІІІ стагоддзя Цехановец зноў быў знішчаны ў выніку пажару, а ў канцы таго ж стагоддзя – значна пацярпеў у выніку польска-расійскай вайны і паўстання Касцюшкі.

Пасля Венскага кангрэса ў 1915 годзе адбыўся падзел Цеханоўца на два асобныя гарадскія арганізмы. Стары горад (левабярэжная частка) уваходзіў у склад Расійскай Імперыі, а Новы горад, размешчаны на правым беразе ракі Нужэц, быў уключаны ў склад Каралеўства Польскага.

У XIX стагоддзі Цехановец перажываў перыяд адноснага эканамічнага росквіту. Дзякуючы нямецкім пасяленцам развівалася, між іншым, ткацкая і тэкстыльная прамысловасць; арганізоўваліся знакамітыя конныя кірмашы.
Падчас Першай сусветнай вайны, а таксама падчас польска-бальшавіцкай вайны горад зноў панёс значныя страты. Былі разбураныя 65% будынкаў. У міжваенны час Цехановец быў рэканструяваны і мадэрнізаваны, у тым ліку ў 1938 годзе правабярэжная і левабярэжная часткі горада зноў аб'ядналіся ў адзін адміністрацыйны цэнтр.

Палац Стажэньскіх/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Стажэньскіх/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падчас Другой сусветнай вайны Цехановец быў захоплены Чырвонай Арміяй. Моцна пацярпела гарадская інфраструктура, насельніцтва і палац Стажэньскіх(Starzeńscy), у якім пасля рэканструкцыі ў 1964 годзе быў змешчаны Музей сельскай гаспадаркі і музей традыцыйнай архітэктуры Падляшша і Мазовіі. Зараз гэта адна з найвялікшых турыстычных славутасцяў Цеханоўца. Ён прыцягвае турыстаў, у тым ліку, самай вялікай калекцыяй трактароў у Польшчы, а таксама іншых сельскагаспадарчых машын і паравозаў. Акрамя таго, тут знаходзіцца адзіны ў Польшчы і самы вялікі ў Еўропе Ветэрынарны музей, а таксама Музей велікодных яек. У музеі пад адкрытым небам можна ўбачыць больш за 50 аб’ектаў, якія паходзяць у асноўным з XVIII-XIX стагоддзяў.

Mузеі пад адкрытым небам, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Mузеі пад адкрытым небам, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак аматары гісторыі пасля наведвання палацава-паркавага комплексу з Музеем сельскай гаспадаркі, павінны зазірнуць таксама ў частку гарадка, размешчаную на другім беразе ракі Нужэц. Там можна знайсці шмат драўляных і цагляных помнікаў архітэктуры, пабудаваных уздоўж гістарычных вуліц горада. Да сённяшняга дня захавалася выразная прасторавая планіроўка сярэднявечнага горада.

Рынак, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Рынак, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адным з найстарэйшых помнікаў зʼяўляецца касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Святыня ў стылі барока была пабудаваная ў 1732-1737 гадах, як мы ўжо згадалі, за сродкі роду Асалінскіх. Унутры гэтага касцёла ёсць шмат гістарычных элементаў, напрыклад, галоўны алтар з карцінай «Цудоўнае памнажэнне хлеба».

Kасцёл Найсвяцейшай Тройцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Найсвяцейшай Тройцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з касцёлам Найсвяцейшай Тройцы таксама знаходзіцца былы кляштарны комплекс сясцёр міласэрнасці, пабудаваны ў XVIII стагоддзі.

Kомплекс сясцёр міласэрнасці/  Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kомплекс сясцёр міласэрнасці/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў больш за палову жыхароў Цеханоўца складалі габрэі. Да нашых дзён у горадзе захавалася толькі сінагога, пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя. Святыня была спустошаная немцамі падчас Другой сусветнай вайны, а пасля вайны выкарыстоўвалася, між іншым, як крама. Зараз, пасля буйнога рамонту, у гістарычным аб’екце размяшчаецца гарадскі культурны цэнтр.

Cінагога, пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cінагога, пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цікавым помнікам, які варта пабачыць у Цеханоўцы, зʼяўляецца царква Ушэсця Гасподняга. Праваслаўны храм існаваў у гэтым горадзе здаўна, але раней гэта быў драўляны. Мураваная царква была пабудавана ў 1870-я гады. Пасля перасялення праваслаўных жыхароў Цеханоўца ў 1915 годзе, царква прыйшла ў заняпад, а яе ўбранне было разрабавана. Сёння, нягледзячы на невялікую колькасць вернікаў, святыня зноў дзейнічае.

Царква Ушэсця Гасподняга/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква Ушэсця Гасподняга/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адной са славутасцяў Цеханоца зʼяўляецца рака Нуржэц, на якой размешчаны гарадок. Характар ракі і навакольнай дзікай прыроды прычыняюцца да таго, што гэта ідэальнае месца для аматараў байдарачнага спорту.

Гарадское вадасхоішча, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гарадское вадасхоішча, Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вялікай папулярнасцю сярод турыстаў карыстаюцца таксама шматлікія мерапрыемствы арганізаваныя ў Цеханоўцу. Гэта, напрыклад, Ярмарка святога Войцеха, Ноч музеяў, Адпуст на св. Антонія, Дні Цеханавоўца, Падляшскае свята хлеба, Міжнародны фальклорны фестываль «Падляшскія сустрэчы», «Восень у полі і на гаспадарцы» і шматлікія іншыя мерапрыемствы.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу