Сёння за запрашаю ў Вісліцу, у прыватнасці ў тамтэйшы Археалагічны музей, які ў чэрвені 2022 года адкрыўся пасля чатырох гадоў грунтоўнага рамонту. Тут на турыстаў чакае ўнікальная падземная сцежка, якая злучае найважнейшыя артэфакты горада. Маршрут вядзе ад археалагічнага павільёна да руінаў касцёла святога Мікалая і падвалаў Вісліцкай калегіяты.
Вісліца (Wiślica) – гэта невялікі гарадок у паўднёвай частцы Свентакшыскага ваяводства на гістарычнай Кракаўшчыне. Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў Польшчы, які атрымаў гарадскія правы ў другой палове XIII стагоддзя. Вісліца, як адзін з нямногіх гарадоў у Польшчы, знаходзіцца пад поўнай гістарычнай аховай і атрымаў прэстыжнае званне Горада-помніка гісторыі. Гэта асабліва прывабнае месца для турыстаў, дзе культурная спадчына супадае з прыродным багаццем.
У сярэднявеччы Вісліца была не толькі адным з найстарэйшых племянных цэнтраў, але і важнай княжацкай сядзібай. З гэтым горадам звязаны лёсы князёў – Генрыка Сандамерскага і Казіміра Справядлівага, каралёў – Уладзіслава Лакетка, Казіміра Вялікага, а таксама дынастыі Ягелонаў і выдатнага гісторыка Яна Длугаша.
Перыяд росквіту Вісліцы звязаны з Казімірам Вялікім, у часы якога горад стаў адным з найважнейшых рэлігійных, адміністрацыйных і судовых цэнтраў ва ўсёй Малапольшчы. У 1347 годзе ў горадзе была прынятая і абвешчаная першая ў Польшчы кадыфікацыя права, вядомая як Вісліцкі статут.
Археалагічны музей у Вісліцы/ PAP/Łukasz Gągulski
Добры час быў перапынены ў 1564 годзе магутным пажарам, які паглынуў горад. Працэс разбурэння завяршылі шведы ў 1657 годзе. Гэта быў крытычны момант для Вісліцы, бо гораду ніколі пазней не ўдалося вярнуць сваёй ранейшай пазіцыі.
Пасля таго, як у канцы XIX стагоддзя кракаўскі гісторык Караль Патканьскі ўпершыню назваў горад сталіцай легендарнай дзяржавы віслянаў, Вісліца стала аб’ектам вялікага зацікаўлення гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і археолагаў.
Міжваенны перыяд стаў часам развіцця для горада, аднак спыніла яго Другая сусветная вайна. Хоць ваенныя дзеянні пашкадавалі вісліцкія помнікі, то прывялі да знішчэння яго габрэйскіх жыхароў.
У 1949 годзе работы ў горадзе пачала Група па даследаванні польскага сярэднявечча. Работы, якія працягваліся некалькі гадоў, далі выдатныя вынікі, адкрыўшы нанава забытае хараство Вісліцы.
Дзякуючы сваёй спадчыне Вісліца – гэта адзін з найважнейшых гістарычных і археалагічных абʼектаў у Польшчы, побач з Кракавам, Познанем і Гнезнам.
Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньнскі падчас адкрыцця Археалагічнага музея ў Вісліцы пасля рамонту/ PAP/Łukasz Gągulski
Першы археалагічны і гістарычны музей быў адкрыты ў Вісліцы ў 1966 годзе. У 2017 годзе Археалагічны музей у Вісліцы быў уключаны ў структуры Нацыянальнага музея ў Кельцах. Пасля апошняга буйнога рамонту, у горадзе быў стварыць унікальны падземны маршрут, які злучае найбольш каштоўныя аб’екты Вісліцы. Ён ахоплівае раней асобныя элементы музейнай экспазіцыі – археалагічны павільён і археалагічны запаведнік у падвалах малой базілікі.
Наведванне музея пачынаем з Археалагічнага павільёна. Гэта сучасны абʼект, які ахоўвае руіны касцёла св. Мікалая – адной з самых ранніх святыняў на важным гандлёвым шляху з Прагі ў Кіеўскую Русь. Падмуркі касцёла былі выяўлены ў 1958 годзе. Падчас археалагічных работ у падмурках касцёла была адкрытая гістарычная купель.
Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньнскі падчас адкрыцця Археалагічнага музея ў Вісліцы пасля рамонту/ PAP/Łukasz Gągulski
У падвале малой базілікі знаходзіцца Археалагічны запаведнік – падмуркі двух раманскіх касцёлаў. Першы (старэйшы) раманскі храм з крыптай быў заснаваны князем Генрыкам Сандамерскім у сярэдзіне XII стагоддзя. Плошчу цэнтральнага нефа крыпты займае вісліцкага падлога (1175–1177 гадах). Гэта самы важны помнік у Вісліцы і адначасова адзін з самых каштоўных узораў раманскага мастацтва ў свеце.
Другі (малодшы) раманскі касцёл быў узведзены прыкладна ў сярэдзіне ХІІІ ст.
Самым магутным гістарычным будынкам Вісліцы зʼяўляецца калегіяльная базіліка Найсвяцейшай Панны Марыі. Будынак быў узведзены Казімірам Вялікім каля 1350 года. Званіца, якая прымыкае да базілікі была пабудаваная за сродкі Яна Длугаша ў 1460 годзе. Абавязковай увагі заслугоўвае і Дом Длугаша – гатычная камяніца, фінансаваная вядомым гісторыкам.
Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньнскі падчас адкрыцця Археалагічнага музея ў Вісліцы пасля рамонту/ PAP/Łukasz Gągulski
У новаадкрытым музеі выдзелена асобнае месца для помнікаў, прывезеных у Вісліцу, а таксама тых, якія былі дабытыя падчас археалагічных раскопак, што прайшлі ў рамках мадэрнізацыі абʼекта. У выніку ўдалося паказаць гістарычныя этапы ўзнікнення горада, выяўленыя артэфакты, у тым ліку ў выглядзе керамікі, металічных прыладаў, нумізматыкі іг.д.
У музеі былі выкарыстаныя найноўшыя тэхнікі візуалізацыі аб’ектаў, дзякуючы якім наведвальнікі могуць убачаць, у тым ліку, анімацыю будаўніцтва раманскай базілікі і пераўтварэнне яе ў калегіяту або мадэлі будынкаў і аб’ектаў з IX па XVI ст. Маршрут спланаваны такім чынам, каб захаваць помнікі і павысіць камфорт наведвання.
Археалагічны музей у Вісліцы/ PAP/Łukasz Gągulski
Мадэрнізацыя музея працягвалася чатыры гады і каштавала амаль 28 мільёнаў злотых. Аргеалагічны музей у Вісліцы адкрыты ва ўсе дні тыдня апрача панядзелка. Нядзеля – гэта дзень бясплатнага наведвання ўстановы. Наведванне музея адбываецца выключна з гідам.
Анна Задрожна