Максіміліян Алендэрэк з Нацыянальнага цэнтра культуры кажа, што альбом – гэта новы погляд на паэзію Норвіда:
-Гэта дыск, на якім мы пачуем выключныя выкананні, новыя інтэрпрэтацыі вершаў Норвіда. На запрашэнне паўдзельнічаць у праекце адказалі музыкі розных стыляў і пакаленняў польскай музычнай сцэны. Таму атрымаўся разнастайны склад і розныя інтэрпрэтацыі, а ўсе аб’ядноўвае паэзія Норвіда.
У праекце прынялі ўдзел выбітныя артысты, асобы польскай музычнай сцэны: Юзэф Скжэк і SBB, Куба Станкевіч, Рэната Пшэмык, Габа Кулька, Бааш, Томаш Макавецкі, Кацперчык, Яанна Дуда Трыа, Куба Віцэк, EABS, Яцэк Катлярскі, Ганна Лубеньска, Apostolis Anthimos і Мілаш Воська з гуртом.
Максіміліян Алендэрэк падкрэсліў, што творчасць Норвіда па-ранейшаму актуальная:
-Норвід няспынна задае пытанні пра самае важнае. Што складае фундамент чалавечнасці ў свеце, які так мяняецца. Якая роля творцы, мастацтва. Што такое сапраўдная свабода. Гэтыя пытанні актуальныя заўсёды. Яны сведчаць пра актуальнасць паэзіі Норвіда, а з іншага боку і пра ўніверсальнасць. Падчас нашай працы мы спрабавалі адказаць на гэтыя пытанні, агучыць яго паэзію па-новаму ў форме музыкі.
Запрашаючы да супрацоўніцтва музыкантаў і спевакоў з самабытнымі сцэнічнымі асаблівасцямі, якія прадстаўляюць розныя стылі і жанры, Нацыянальны цэнтр культуры хацеў звярнуць увагу на вечны змест і пасыл вершаў Цыпрыяна Каміля Норвіда, а таксама паказаць разнастайнасць музычных гукаў і індывідуалізм вакальна-інструментальных інтэрпрэтацый. Прадстаўленыя ў альбоме вершы Норвіда ў асноўным паходзяць са зборніка «Vade-mecum», які лічыцца адным з найважнейшых у творчасці паэта.
ав