Больш за 30 канцэртаў, сусветна вядомыя аркестры, ансамблі, салісты, лаўрэаты музычных конкурсаў, вялікая камерная музыка і канцэртная опера – гэта могуць паглядзець і паслухаць гледачы 18-га Міжнароднага музычнага фестывалю «Шапэн і яго Еўропа».
Лейтматыў сёлетняга фестывалю – Год польскага рамантызму. Праграма фестывалю ўключае ў сябе, у тым ліку, выступленні самых цікавых удзельнікаў апошняга конкурсу Шапэна, у тым ліку яго лаўрэата Бруса Лю, адзначае мастацкі кіраўнік фестывалю Станіслаў Ляшчынскі.
Праграмная вось фестывалю традыцыйна абапіраецца на музыку Шапэна. Перад гледачамі выступяць выдатныя піяністы: Ян Лісецкі, Кейт Лю, Юльянна Аўдзеева, Сіпрыен Кацарыс. Будуць і іншыя лаўрэаты мінулагодняга конкурсу Шапэна, такія як: Аімі Кабаяшы, Кёхэй Сарыта, Марцін Гарсія Гарсія, Якуб Кушлік і Джун Лі Буй.
У сваю чаргу на 16 канцэртах выступяць сусветна вядомыя аркестры і камерныя музыкі: Belcea Quartet, Apollon Musagete, National Philharmonic Orchestra, Sinfonia Varsovia, Basel Chamber, Collegium 1704, Europa Galante, Eighteenth Century Orchestra, oh! Orkiestra Historyczna, Каралеўскі філарманічны аркестр, Моладзевы аркестр Еўрапейскага саюза і аркестр Акадэміі Бетховена.
Фінал фестывалю пройдзе 31 жніўня. Выбраныя канцэрты транслююцца ў эфіры Другой праграмы Польскага радыё – суарганізатара фэсту.
ав