Беларуская Служба

3 верасня пройдзе фестываль у падтрымку беларускіх музыкаў «Graj»

31.08.2022 08:09
Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.
.
..

Дабрачынны фестываль у падтрымку беларускіх музыкаў «Graj» – адбудзецца 3 верасня ў Варшаве на беразе Віслы! 

Гасцей падзеі чакаюць выступы лепшых беларускіх артыстаў. У праграме:
Лявон Вольскі
Юры Стыльскi (Дай Дарогу)
Аляксандр Памiдораў
Наста Шпакоўская (NAKA)
Алесь Дзянiсаў (Dzieciuki)
Atesta

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту «Грай» можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксесуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).
Ад 16 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе адкрытая сцэна. На ёй могуць выступіць пачынаючыя музыкі, якія хочуць паказаць свой талент на фэсце.

Час фэсту: 3 верасня (субота), ад 16:00.
Месца фэсту: «Puerto Mexicana» (Wał Miedzeszyński 407).

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Адну з самых загадкавых карцін Рэмбранта можна ўбачыць у Кракаве

30.08.2022 08:09
У каралеўскім замку Вавель часова выстаўлены «Польскі вершнік» Рэмбранта.