Беларуская Служба

«Беларуская акадэмія» дапамагае рэпрэсіраваным вучоным, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам

25.08.2022 16:02
У жніўні адбыўся першы з’езд выкладчыкаў «Беларускай акадэміі».
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". С.Куль-Сяльвестрава пра з'езд Бел. акадэміі.
    .
Удзельнікі жнівеньскага з'езда «Беларускай акадэміі».Facebook.com

Многія беларускія вучоныя не маюць магчымасці працаваць на бацькаўшчыне з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Пэўныя магчымасці для працаўладкавання для іх ствараюць многія польскія навуковыя ўстановы, ВНУ. Адна з такіх магчымасцей існуе ў “Беларускай акадэміі”, віртуальнай навучальнай і навуковай платформе.

Святлана Куль-Сяльвестрава з’яўляецца выкладчыкам Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта і каардынатарам адукацыйнай ініцыятывы “Беларуская акадэмія”, віртуальнай навучальнай і навуковай платформы, якая ў супрацоўніцтве з польскімі ВНУ дае адукацыю і польскі, а значыць, і еўрапейскі дыплом студэнтам, а таксама працу педагогам, вучоным.

Святлана Куль-Сяльвестрава:Сёлета выйшаў ужо другі нумар альманаха  "Беларусь і свет. Веснік Беларускай акадэміі". Запрашаем да публікацыі новых аўтараў і старых сяброў. Прапрацоўваем магчымасць стварэння дактаранцкіх курсаў для тых, хто мусіў або перарваць навучанне ў аспірантуры ў РБ, або не змог абараніць дысертацыю ў сувязі з апошнімі падзеямі або палітычнымі прычынамі.

У жніўні адбыўся з’езд выкладчыкаў “Беларускай акадэміі” — 20 чалавек з розных краін, але пераважна з Беларусі. Як паведаміла Святлана Куль-Сяльвестрава, адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта, Беластоцкай вышэйшай школы фінансаў і менеджменту, з якімі вызначылі кірункі супрацоўніцтва.

На з’ездзе “Беларускай акадэміі” абмяркоўвалі структурызацыю платформы, выданне часопіса, правядзенне канферэнцый. Вырашылі правесці ў наступным годзе канферэнцыю па паўстанні 1863–1864 гг. Дыскутавалі па вострых праблемах беларуска-польскіх адносін і гісторыі.

Святлана Куль-Сяльвестрава расказвае, што “Беларуская акадэмія” дапамагае і фінансава, і маральна беларускім вучоным, выкладчыкам, студэнтам. А акадэмію падтрымліваюць калегі з Польшчы, Літвы, Чэхіі і іншых краін.

Па ўсіх пытаннях дзейнасці “Беларускай акадэміі” можна атрымаць інфармацыю ў яе тэлеграм-канале і ў тэлеграм-чаце.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

20 год у Варшаўскім універсітэце працуе кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

27.01.2022 10:02
Кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з’яўляецца буйнейшым у Польшчы беларусазнаўчым цэнтрам.