Беларуская Служба

Прэм’ера фільма «Тата» адбылася на 47-м Фестывалі польскага кіно ў Гдыні.

14.09.2022 17:12
Рэжысёрскі дэбют Ганны Малішэўскай – гэта гісторыя пра кіроўцу грузавога аўтамабіля Міхала, якому даводзіцца сутыкацца з цяжкасцямі бацькі-адзіночкі.
Удзельнікі фестывалю PAP/Adam Warżawa

Прэм’ера фільма «Тата» адбылася на 47-м Фестывалі польскага кіно ў Гдыні. Рэжысёрскі дэбют Ганны Малішэўскай – гэта гісторыя пра кіроўцу грузавога аўтамабіля Міхала, якому даводзіцца сутыкацца з цяжкасцямі бацькі-адзіночкі. Акрамя таго, яго становішча ўскладняецца, калі ён вымушаны забраць у паездку сваю дачку і яе сяброўку з Украіны.

Ганна Малішэўская гаворыць, што здымала гэты фільм, таму што хацела падняць тэму формы і ролі сучаснай сям'і.

-Мы шмат пачалі гаварыць на тэму бацькоўства, увогуле станаўлення сямʼі ў часе, калі гэтыя семʼі вельмі мяняюцца, бо мяняецца нашае грамадства, эканамічная сітуацыя, мяняюцца стандарты сямʼі. Мы размаўлялі пра тое, ці можна стварыць сямʼю па выбары, што важнейшае: сувязі крыві, ці тое, што людзі патрэбныя адзін адному.

Фільм «Тата» дэманструецца ў рамках Асноўнага конкурсу і разам з 19 іншымі фільмамі змагаецца за галоўны прыз фестывалю «Залатыя львы».

Фэстываль у Гдыні працягнецца да суботы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Гдыні праходзіць 47-мы Фестываль польскага кіно

13.09.2022 12:16
47-ы Фестываль польскага кіно будзе доўжыцца да суботы, тады стане вядомы пераможцы конкурснай часткі, у якой сёлета за ўзнагароды змагаюцца 20 фільмаў.