Каляды — перыяд зімовых святаў, але дзе яны пачынаюцца і якім днём сканчваюцца? Што ў традыцыйнай культуры прынята рабіць вечарам 6 студзеня перад праваслаўным Раством? У якія дні правільна хадзіць калядаваць і ў якіх краінах гэты абрад прыняты? Пра ўсё гэта расказвае навуковец, фалькларыстка Алена Ляшкевіч.
Слухайце размову цалкам у далучаным файле!
— Калі мы кажам пра культуру традыцыйную, вясковую канца 19-га, 20-га стагоддзя, то 6 студзеня – гэта пярэдадзень Раства, гэта дзень сямейнага застолля. Днём было прынята прыбірацца ў хаце, святочна ўпрыгожыць, у некаторых мясцовасцях вешалі новага саламянага павука на покуць, у пазнейшых традыцыях было ўпрыгожванне выцінанкамі, гэта мы ўсе ведаем як выразанне сняжынак. У некаторых мясцовасцях было прынята ўпрыгожыць да Калядаў хату папяровымі зубчыкамі, карункавымі фіранкамі. Яны маглі і цэлы год вісець, але да Калядаў трэба было абнавіць, абнаўлялі таксама ручнікі на покуці з абразамі.
Рыхтавалася святочная вячэра. У розным месцах розная колькасць страў. Звычайна – няцотная, то бок тры, пяць, сем, або дванаццаць – сімволіка па колькасці месяцаў у годзе.
У праваслаўнай традыцыі па Юліянскім календары Новы год выпадае на 14 студзеня. А шостага студзеня гэта посная куцця, або першая куцця. І гэта стравы не мясныя, не малочныя. Звычайна на стале мусіць быць усяго патрошку, так у гэты дзень праграмуецца дабрабыт на наступны каляндарны год.
вх