Наватарскую ідэю ўшанаваць памяць выбітнага чалавека, адметнага для польскай і еўрапейскай культуры – падаў пасля смерці Яна Матэйкі праф. Мар'ян Сакалоўскі, потым яго працу працягваў Грамадзянскі камітэт (створаны 7 студзеня 1894 г.), а потым Таварыства Яна Матэйкі (1895 г.). Праект быў канчаткова рэалізаваны ў 1898 г. Урачыстае адкрыццё Дома-музею Яна Матэйкі адбылося 6 сакавіка. Тады былі прадстаўлены цалкам абсталяваныя пакоі на першым паверсе камяніцы на вуліцы Фларыянскай. Дэманстраваліся карціны, малюнкі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і побыту Матэйкі.
Выстава была спланавана такім чынам, каб наведвальнік мог пазнаёміцца з памятнымі рэчамі мастака, яго калекцыяй і паліхромнымі праектамі. Дадатковую інфармацыю глядач мог атрымаць у куратара або ў спецыяльна выдадзеным даведніку для наведвальнікаў.
Цяперашняя экспазіцыя была падрыхтавана па ўзоры таго часу. Чарговыя паверхі камяніцы – гэта інтэрʼер з пачатку ХХ ст.
Выстава дазволіць убачыць розныя ракурсы сацыяльнага эфекту творчасці мастака. Упершыню будуць паказаны памятныя рэчы, звязаныя з развітаннем з Янам Матэйкам, якое стала патрыятычнай акцыяй. Гэта фотаздымкі, жалобныя вянкі, асобныя лісты, тэлеграмы, прэс-рэлізы. Арганізацыя ягонага пахавання зʼяўляецца таксама ініцыяцыяй стварэння першага біяграфічнага музею на падзеленай Польшчы.
Выстава стане рэфлексіяй грамадзянскіх настрояў у грамадстве ХІХ стагоддзя і наватарскім падыходам да факта ўшанавання памяці выбітнага і папулярнага мастака.
На працягу 125 гадоў Дом-музей Яна Матэйкі ў адпаведнасці са сваёй місіяй папулярызуе невядомыя бакі жыцця і творчасці мастака, а таксама яго багатыя калекцыі рамёстваў, тканін і мілітарыяў.
ав