У цэнтры горада Катавіцы былі ўсталяваныя бібліятэкі пад адкрытым небам. Інсталяцыі нагадваюць пра тое, што Катавіцы атрымалі тытул Еўрапейскага горада навукі 2024. У бібліятэках пад адкрытым небам можна пазычыць або пакінуць прачытаную кніг.
Еўрапейскі горад навукі – гэта тытул, які прысуджае арганізацыя EuroScience сумесна з Еўрапейскай камісіяй. Упершыню ў гісторыі яго атрымаў горад з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Атрыманне звання – гэта шанец на далейшае развіццё горада і павышэнне яго турыстычнай прывабнасці, падкрэсліваюць гарадскія ўлады.
Нагадваем, у горадзе Катавіцы праходзіць Сілезскі фестываль навукі – адно з найбуйнейшых еўрапейскіх навукова-папулярных мерапрыемстваў, якое з'яўляецца важнай пляцоўкай для супрацоўніцтва на карысць навукі.
PAP/аз