Беларуская Служба

Альштынак – тут вучыўся першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне(ФОТА)

22.09.2023 13:01
Да 1945 года ля Альштынэка знаходзіўся маўзалей рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга.
Аўдыё
    ,
Леў з былога маўзалея Гіндэнбурга, АльштынакAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Альштынак (Olsztynek) – невялікі гарадок, размешчаны на поўначы Польшчы (на Мазурах), прыкладна, у 30 кіламетрах на поўдзень ад Ольштына. Гэты рэгіён гістарычнай Верхняй Прусіі быў каланізаваны толькі ў сярэдзіне XIV ст. Заснаванне Альштынэка звязанае з дзейнасцю аструдскага компута Гюнтэра фон Гагенштэйна(Gunther von Hohenstein), па якога ініцыятыве на невялікім узвышшы быў пабудаваны замак, а побач з ім – паселішча, якое ў 1359 годзе атрымала гарадскія правы і назву «Гагенштэйн».

Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гісторыя Альштынэка – гэта шматлікія войны, велізарныя страты, разбурэнні і пажары, пасля якіх горад рупліва падымаўся з руін. Падчас Першай сусветнай вайны Альштынак быў акупаваны расійскімі войскамі, а ў выніку баёў, у тым ліку, вядомай бітвы ля Танэнберга, было разбурана ажно 70 працэнтаў будынкаў і гарадской інфраструктуры.

Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы ў памяць аб пераможнай для немцаў бітве ў 1924-1927 гадах быў усталяваны помнік. Пасля смерці прэзідэнта Веймарскай рэспублікі і Трэцяга Рэйха, маршала Паўля фон Гіндэнбурга ў 1934 годзе помнік быў пераўтвораны ў буйны маўзалей палітыка, ва ўрачыстым пахаванні якога прынялі ўдзел некалькі сотняў тысяч чалавек, у тым ліку, сам Адольф Гітлер.

Рынкава плошча, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Рынкава плошча, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Маузалей быў разбураны ў студзені 1945 года, адступаючымі нямецкімі войскамі, якія раней эксгумавалі і вывезлі з сабой астанкі маршала і яго жонкі.

Альштынак  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адзіным следам пасля згаданага аб’екта з'яўляецца помнік ільву, які, пасля многіх гадоў «блукання», вярнуўся ў Альштынак і зараз стаіць перад будынкам ратушы на рынкавай плошчы.

Будынк ратушы, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Будынaк ратушы, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Другая сусветная вайна таксама не пашкадавала горад. Каля Альштынэка быў заснаваны лагер для ваеннапалонных «Шталаг І Б Гагенштэйн». Гэта быў адзін з найбуйнейшых лагераў у гэтай частцы Еўропы – падчас вайны ў ім утрымліваліся да 650 000 чалавек, з якіх каля 55 000 загінулі.
З 2015 года ў будынку гарадской ратушы дзейнічае Мультымедыйны музей «Шталаг ІБ» і гісторыі Альштынэка, дзе можна больш даведацца пра гісторыю горада і трагічны лёс ваеннапалонных. У 1945 годзе Альштынак зноў увайшоў у склад Польшчы.

Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пабываючы ў Альштынэку варта паглядзець гарадскі рынак з будынкам ратушы, пабудаванай да заканчэння Першай сусветнай вайны. У студзені 1945 года саветы знішчылі большую частку цэнтра горада, але ратуша неяк ацалела. Насупраць ратушы стаіць згаданы танэнбергскі леў – адзіная памятка пасля неіснуючага маўзалея Гіндэнбурга.

Сярэднявечны тэўтонскі замак, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сярэднявечны тэўтонскі замак, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сярэднявечны тэўтонскі замак у Альштынэку быў пабудаваны ў сярэдзіне XV стагоддзя на невялікім узвышшы, дзе раней была крэпасць. Аднак ад першапачатковага замка да нашых часоў засталося няшмат – захаваўся паўночны флігель і падмуркі ўсходняга флігеля.

Сярэднявечны тэўтонскі замак, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сярэднявечны тэўтонскі замак, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будынак замка быў рашуча перабудаваны, і ўжо больш за 160 гадоў тут працуе школа. У ёй вучыліся, сярод іншага, польскі евангельскі святар, прафесар універсітэта, педагог, даследчык мазурскага фальклору Герман Пэлка(Herman Pełka), адзін з найвыдатнейшых кашубскіх паэтаў Іеранім Дэрдоўскі(Hieronim Derdowski), а таксама першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне 1901 года за адкрыццё дзеяння антытаксінаў Эміль Берынг(Emil Behring).

Былы евангельска-аўгсбургскі касцёл з XІV ст., Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Былы евангельска-аўгсбургскі касцёл з XІV ст., Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з замкам знаходзіцца былы евангельска-аўгсбургскі касцёл з XІV ст., які згарэў падчас Другой сусветнай вайны і быў адноўлены ў 1974-1977 гг. і прыстасаваны пад культурныя патрэбы. Зараз ён служыць выставачнай залай і належыць Музею народнай архітэктуры ў Альштынэку. Гэта адзін з найстарэйшых мураваных будынкаў у горадзе.

Дом Кшыштафа Цэлестына Мранговіуша, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Дом Кшыштафа Цэлестына Мранговіуша, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Непасрэдна за будынкам былога касцёла знаходзіцца адзін з найважнейшых гарадскіх помнікаў – дом з другой паловы XVІ ст., у якім у 1764 годзе нарадзіўся Кшыштаф Цэлестын Мранговіуш(Krzysztof Celestyn Mrongowiusz) – евангельскі святар, які праславіўся як даследчык кашубскага фальклору. Гэта адзіны дом, які ацалеў пасля трагічнага пажару горада ў 1684 годзе.

Гарадскія сцены з XV стагоддзя, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гарадскія сцены з XV стагоддзя, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Альштынак – адзін з нямногіх гарадоў, у якім захаваліся вялікія фрагменты аўтэнтычных гарадскіх умацаванняў з XV стагоддзя, даўжыня якіх складала да 1000 метраў.

Kасцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варты ўвагі таксама неагатычны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя разам з аднаўленнем рыма-каталіцкай парафіі. Сярод сціплага касцельнага абсталявання варта назваць амбон, купель, Крыжовы шлях, алтары і статую св. Бруна.

Воданапорная вежа, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Воданапорная вежа, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Воданапорная вежа, пабудавана ў пачатку XX стагоддзя, служыла жыхарам Альштынэка да 1995 года. У 2000 годзе аб’ект быў занесены ў спіс помнікаў.

Музей народнай архітэктуры, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей народнай архітэктуры, Альштынак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адной з самых цікавых турыстычных славутасцяў Альштынэкa зʼяўляецца Музей народнай архітэктуры – гэта адна з самых цікавых культурных устаноў ва ўсім Вармінска-Мазурскім ваяводстве.
Іншым вартым наведвання месцам з’яўляецца Мастацкі шкляны завод, дзе падчас экскурсіі можна пазнаёміцца з метадамі вытворчасці шкляных вырабаў і сакрэтамі згаданага рамяства.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Горад Шчытна запрашае ў Мазурскі музей (ФОТА)

08.09.2023 14:01
Музей расказвае пра складаную гісторыю польска-нямецкага памежжа і яго шматкультурнасць.

Гетшвалд – маленькая вармінская вёска, вядомая на ўвесь свет (ФОТА)

15.09.2023 14:01
Гетшвалд – адзінае месца ў Польшчы, афіцыйна прызнанае Ватыканам месцам аб’яўленняў Марыі.