У чацвер у Варшаўскай цытадэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё Музея гісторыі Польшчы. Гэта самы буйны аб'ект такога тыпу ў краіне і адзін з буйнейшых у Еуропе. Зараз у ім можна пабачыць першую, часовую выставу.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Leszek Szymański
Пасля 17 гадоў з моманту фармальнага заснавання афіцыйна адкрыўся Музей гісторыі Польшчы, нагадаў дырэктар установы Роберт Костра (Robert Kostro):
- Доўгі час мы змагаліся за месца і сродкі на будаўніцтва аб’екта. Нарэшце, у 2016 годзе, нам удалося падпісаць дамову з архітэктарамі і ў 2018 годзе пачалося будаўніцтва музея, якое працягвалася пяць гадоў. Мы не дасягнулі б поспеху без падтрымкі многіх чалавек – звычайных палякаў, донараў, а таксама Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Paweł Supernak
Зараз у Музей гісторыі Польшчы можна паглядзець першую, часовую выставу: «Вялікія і малыя гісторыі. Стварэнне калекцыі Музея гісторыі Польшчы». Выстава апісвае працэс тварэння фондаў установы, пачынаючы з 2006 года:
- Кожны з гэтых аб’ектаў – гэта асобная гісторыя. Часам, гэта гісторыя, звязаная з выдатнай гістарычнай постаццю, напрыклад, партсігар прэм’ера Ігнацыя Яна Падарэўскага, кубкі, якія ад сваіх супрацоўнікаў атрымаў польскі дыпламат Аляксандр Ладась, ці пісьмовыя прылады прэзідэнта Польшчы ў выгнанні Эдуарда Рачыньскага.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Paweł Supernak
На выставе прадстаўленыя амаль 500 прадметаў, якія распавядаюць пра важныя падзеі ў больш чым 1000-гадовай гісторыі Польшчы. Гэта, між іншым, элементы палаца, разрабаванага падчас Шведскага патопу і дабытыя з Віслы, арыгінальную шыфравальную машыну «Энігма», карціны мастацкай групы «Брацтва св. Лукі», якія летась вярнуўся ў Польшчу, памятныя рэчы, звязаныя з «Салідарнасцю» і цалкам сучасныя артэфакты, звязаныя з вайной ва Украіне. Многія экспанаты паходзяць ад ахвярадаўцаў, напрыклад, мундзір генерала Станіслава Мачэка – падарунак яго ўнучкі. Зараз калекцыя музея налічвае амаль 60 тысяч экспанатаў.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Leszek Szymański
Будынак Музея гісторыі Польшчы – гэта найбуйнейшы музейны абʼект у краіне. Яго плошча складае 44 тысячы квадратных метраў, у тым ліку сама выставачная плошча – каля васьмі тысяч квадратных метраў. Гледзячы з берага Віслы, аб’ект – гэта манументальны прамавугольны паралелепіпед, памерам 200 на 60 метраў і вышынёй 24 метры.Фасад будынка абліцаваны мармуровымі плітамі з гарызантальнымі палосамі.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Paweł Supernak
Архітэктары вырашылі ўключыць у канцэпцыю будынка матывы польскай архітэктурнай традыцыі. Акрамя экспазіцыйнай часткі і памяшканняў для захоўвання артэфактаў у склад музейнага комплексу ўваходзяць памяшканні культурнага прызначэння: канцэртная зала на 600 месцаў, праекцыйна-тэатральная зала, бібліятэка, канферэнц- і адукацыйныя залы, а таксама тэраса, з якой адкрываецца цудоўная панарама Варшавы. Уваход у музей мае выгляд манументальнай, чатырохпавярховай залы, кажа Роберт Костра:
- Зараз мы ў глядзельнай зале – гэта дасканалае месца для канферэнцыяў, паседжанняў, сустрэчаў, а таксама для канцэртаў.
Падчас адкрыцця дырэктар музэя падкрэсліў, што новаадкрытая ўстанова павінна клапaціцца не толькі пра мінулае, але і будучыню:
- Мы хацелі б ганарыцца гэтым месцам і аповедам пра нашыя дасягненні. Мы хацелі б таксама, каб гэта было месца дыялогу, а часам нават спрэчак. Мы хацелі б, каб тут праходзіла барацьба за лепшую Польшчу, лепшае разуменне гісторыі і будучыню. Асаблівую вагу звяртаем на дыялог і дыскусію з народамі, якія стваралі Рэч Паспалітую. Для іх тут заўсёды будзе месца.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Paweł Supernak
Да канца выходных у Музеі гісторыі Польшчы працягваецца гэтак званы «Фестываль адкрыцця», падчас якога музей можна будзе наведваць бясплатна. Запланаваныя палявыя гульні, дэбаты і тэатральныя пастаноўкі, – кажа Роберт Костра:
- Для публікі музей адкрываецца з пятніцы, але ўжо ў чацвер, асобы, якія раней зарэгістраваліся маглі скарыстацца «начным наведваннем». На старонцы музея можна пазнаёміцца з графікам імпрэзаў, якія мы падрыхтавалі з нагоды адкрыцця, то бок на бліжэйшыя выходныя.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Paweł Supernak
«Асабліва ў суботу і нядзелю запрашаем на розныя адукацыйныя майстэрні і гульні», – кажа Роберт Костра:
- Асабліва ў суботу і нядзелю адбудуцца розныя адукацыйныя майстэрні, вулічныя гульні, цікавыя дыскусіі і канцэрт песняў з 20-х і 30-х гадоў мінулага стагоддзя.
Пасля завяршэння «Фестывалю адкрыцця» да 10 лістапада ўстанову можна будзе наведаць за сімвалічны злоты, а ў нядзелю і святочныя дні ўваход зноў будзе бясплатным. Абʼект будзе адкрыты для наведвальнікаў з серады па нядзелю з 10.00 да 18.00. У будучыні Музей гісторыі Польшчы плануе прымаць каля 500 тысяч гасцей угод.
Музей гісторыі Польшчы/ PAP/Paweł Supernak
Кошт інвестыцыі склаў амаль 800 мільёнаў злотых. Агульныя запланаваныя выдаткі – гэта больш за 1 мільярд злотых, частка з якіх плануецца выдаткаваць на стварэнне пастаяннай экспазіцыі.
Музей гісторыі Польшчы – адна з самых сучасных музейных устаноў у Еўропе, а таксама адна з самых вялікіх. Ён быў пабудаваны ў гістарычным месцы – на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі. Тут у XVIII стагоддзі знаходзіліся казармы польскага войска, а падчас падзелаў Польшчы размяшчалася царская турма.
Нагадваем, на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі месяцам раней пачаў дзейнічаць Музей Войска Польскага, там дзейнічаюць таксама Музей X-га павільёна Варшаўскай цытадэлі і Катынскі музей. Усе згаданыя ўстановы ствараюць адзін з самых вялікіх і сучасных музейных комплексаў у Еўропе.
IAR/PAP/аз