Музеі Варшаўскай архідыяцэзіі запрашае на выставу пад загалоўкам «Мальчэўскі. Прароцтва Езекііля ». Экспазіцыя складаецца з каля 30 карцінаў мастака, у тым ліку чатырох з апошняй серыі жывапісу «Прароцтва Езекііля». Самае вялікае палатно з тытульнай серыі паказваецца ўпершыню пасля кансервацыі.
Паказаныя на выставе карціны і малюнкі Яцэка Мальчэўскага паходзяць з розных перыядаў ХХ стагоддзя, кажа куратар выставы і дырэктар Музея Варшаўскай архідыяцэзіі Пётр Копшак(Piotr Kopszak):
- Галоўным лейтматывам выставы з’яўляецца цыкл «Прароцтва Езекііля», які Мальчэўскі намаляваў падчас Першай сусветнай вайны. Згаданы цыкл карцінаў – гэта спроба падсумавання яго творчага шляху, ягоных меркаванняў на тэму няволі, перыяду падзелаў Польшчы, ссылкі ў Сібір, а таксама ідэі незалежнасці, сведкам нараджэння і ўзнікненні якой быў мастак.
Нагадваем, Езекііль – адзін з вялікіх старазапаветных прарокаў – нарадзіўся ў часы валадарства іудзейскага цара Іасіі.
Кнігу Езекііля ўключаюць у канон Бібліі як паслядоўнікі юдаізму, так і хрысціянства. Прароцтва тычыцца пакарання ізраільскага народа за шматлікія грахі. Аднак сэнс прароцтва не палохаць, але наадварот суцяшаць ізраільскі народ надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў яго волю і веру ў надыход лепшых часоў.
З чатырох прароцтваў Езекііля, самым узнёслым з'яўляецца тое, у якім мора костак зноў набывае форму і прымае чалавечы выгляд. Адным словам, уваскрасення з мёртвых.
Цыкл «Прароцтва Езекііля» ствараўся ў 1917–1920 гадах і выразна адносіцца да барацьбы за незалежнасць Польшчы. Пачатак Першай сусветнай вайны абудзіў у мастаку, як і ў большасці тагачаснага польскага грамадства, надзею, што ўрэшце краіне ўдасца здабыць доўгачаканую незалежнасць:
- Гэта асабліва выразны і адназначны цыкл для гледачоў. Не здзіўляе тады, што калі самая буйная карціна з гэтай серыі была паказана ў Таварыстве сяброў выяўленчага мастацтва ў Кракаве ў снежні 1919 года, то яна выклікала фурор; пра яе пісалі ў газетах; яна была прызнана шэдэўрам.
Варта падкрэсліць, што цыкл «Прароцтва Езекііля», побач з вядомай карцінай «Палонія» (поль. Polonia) і ««Ніка, багіня перамогі»», быў галоўным матывам, у творчым перыядзе, у якім мастак вярнуўся да патрыятычнай тэматыкі.
Карціну Яцэка Мальчэўскага «Прароцтва Езекііля» ў 1945 годзе атрымала сястра Матыльда Гетэр у падзяку за выратаванне габрэйскіх дзяцей у 1942-1945 гадах, нагадвае Антаніэта Фронцэк(Antonietta Frącek) з Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі:
- Карціну падарылі маці Матыльдзе Гетэр дзве габрэйскія дзяўчынкі: Малгажата і Ірэнка Мірскія за выратаванае жыццё. Зрабілі гэта ў знак удзячнасці Маці Гетэр увогуле – за выратаванне іх жыццяў і жыццяў многіх іншых габрэйскіх дзяцей.
Цыкл «Прароцтва Езекііля» мае таксама выразныя біблейскія спасылкі, кажа дырэктар Музея Варшаўскай архідыяцэзіі Пётр Копшак:
- У гэтым крыху іншым цыклу Мальчэўскі паспрабаваў даволі праўдзіва праілюстраваць прароцтва Езэекііля – біблейскі тэкст. Гэта, канешне, па-ранейшаму яго манера жывапісу. Пасыл гэтых карцін вельмі ясны – Мальчэўскі сустракае Хрыста, які на некаторых карцінах паказаны як Асоба Святой Тройцы, на іншых карцінах яго абдымае Хрыстус, з якім бачна, што ў яго блізкія адносіны.
Апошні буйны цыкл жывапісу Яцэка Мальчэўскага «Прароцтва Езекііля» дагэтуль застаецца адным з найменш вядомых цыклаў работ мастака.
У калекцыю Музея Варшаўскай архідыяцэзіі ўваходзяць самыя буйныя памерам работы мастака.
Выстава «Мальчэўскі. «Прароцтва Езекііля» – гэта магчымасць паглядзець розныя карціны са згаданага цыклу. У тым ліку самыя буйныя памерам работы. Іх суправаджаюць таксама творы больш ранніх перыядаў творчасці мастака, якія паказваюць шлях яго мастацкай думкі.
Выстава дае магчымасць задумацца над філасофія гісторыі, аўтарства Мальчэўскага, сфарміраванай, перажытымі ў дзяцінстве, падзеямі Паўстання 1863-1864 гадоў, смерцю бацкоў, кантактам з творчасцю паэтаў- рамантыкаў, асабліва Юліюша Славацкага, і самымі творчымі плынямі ў еўрапейскім мастацтве.
Важным пунктам выставы з’яўляецца адзін з бясспрэчных шэдэўраў Яцэка Мальчэўскага – карціна са збору Верхнесілезскага музея ў Бытаме «Пасля жніва», якая даўно не паказвалася ў Варшаве.
Яцак Мальчэўскі – польскі мастак і ілюстратар, нарадзіўся 15 ліпеня 1854 года ў Радаме, памёр 8 кастрычніка 1929 года ў Кракаве. Лічыцца вядучым прадстаўніком «Маладой Польшчы» – перыяду ў літаратуры, мастацтве і музыцы, які прыпадае на 1891–1918 гады і звязаны з пранікненнем мадэрну ў польскую культуру. Яцэка Мальчэўскага называюць бацькам сімвалізму ў польскім жывапісе мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.
Творчасць мастака – гэта пейзажы і касцюмаваныя партрэты, сімвалічныя кампазіцыі, арыгінальныя інтэрпрэтацыі рэлігійных сюжэтаў, шматлікія аўтапартрэты. Яго хвалявалі тэмы «мастак і муза», «мастак і яго натхненне». Спробы асэнсаваць гэта паяўляюцца, як у партрэтах іншых артыстаў, так і ў аўтапартрэтах.
Ужо пры жыцці карціны Яцэка Мальчэўскага карысталіся велізарнай папулярнасцю, якая не змяншаецца і цяпер. Выстава ў Музей Варшаўскай архідыяцэзіі і запланаваныя суправаджальныя мерапрыемствы – гэта магчымасць глыбей пазнаёміцца з унікальным мастаком і зразумець эфектнасць яго карцін.
Падчас выставы адбудуцца суправаджальныя лекцыі і куратарскія экскурсіі. Выставу можна наведаць да 7 студзеня 2024 года.
IAR/аз