Беларуская Служба

На фестывалі «Блізкі Усход» у Любліне ў асноўным выступяць незалежныя артысты з Беларусі і Украіны

30.11.2023 07:13
Слоганам другога выдання фестывалю з'яўляецца «Запрашэнне ў пекла», спасылаючыся на назву адной з песень Яцэка Качмарскага.
Аўдыё
  • На фестывалі «Блізкі Усход» у Любліне ў асноўным выступяць незалежныя артысты з Беларусі і Украіны
.
.ck.lublin.pl

Выступы незалежных артыстаў з Беларусі і Украіны, канцэрт песень Яцэка Качмарскага ў выкананні беларускіх актораў і выстава партрэтаў палітвязняў – гэта некаторыя падзеі фестывалю «Блізкі Усход», які распачынаецца 11 снежня ў Любліне.

Падчас прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю, рэжысёр Павал Пасіні сказаў, што слоганам другога выдання фестывалю з'яўляецца «Запрашэнне ў пекла», спасылаючыся на назву адной з песень Яцэка Качмарскага. Адначасова ён анансаваў канцэрт песень барда «Салідарнасці», якія праспяваюць незалежны тэатральны калектыў «Купалаўцы». Мерапрыемства адбудзецца ў рамках святкавання ў Любліне гадавіны ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча.

«Думаю, што гэта будзе цікавае мерапрыемства, таму што людзі, якія яшчэ памятаюць ваеннае становішча, будуць слухаць песні ў выкананні людзей, якія цяпер знаходзяцца ў такой сітуацыі», – сказаў Пасіні.

Гаворачы пра ідэю фестывалю, ён падкрэсліў, што Люблін стаў месцам для незалежных артыстаў з Беларусі, якія апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі.

«Пасля пратэстаў яны працавалі ва Украіне, куды ім забаронена вяртацца. У Любліне нам удалося стварыць важнае месца для беларускага незалежнага тэатра, і мы хочам яго захаваць», – дадаў ён.

На мерапрыемстве ў асноўным выступяць незалежныя артысты з Беларусі і Украіны.

«Кожны спектакль на вагу золата ў сувязі з тым, што два гады таму беларускі незалежны тэатр быў цалкам знішчаны. Усе арганізацыі зачыніліся, творцы зʼехалі – а тыя, хто застаўся ў краіне, працуюць пад вялізным ціскам цэнзуры, страхам за сябе і блізкіх, яны сапраўды знаходзяцца ў групе рызыкі», – падкрэсліла куратар фестывалю Ірына Лапо.

Праграма ўключае, сярод іншага: манадраму «У пошуках дыктатара», заснаваную на асабістым досведзе беларускага фатографа і арт-дзеяча Зміцера Вайноўскага. Гледачы таксама паглядзяць спектакль «Clausa fores («Доўгачаканая вечарына») у пастаноўцы Юры Дзівакова.

«Гэта мерапрыемства пра пахаванне дыктатара, які сам яго рыхтуе, спявае італьянскія арыі, есць, спіць і вядзе свой дыктатарскі лад жыцця», – расказвае Ірына Лапо.
Запланавана таксама манадрама Зоі Белахвосцік «Mоj Hleb», якая раскажа гісторыю пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі, звязанай з Купалаўскім тэатрам сто гадоў.

Запланаваны спектакль пад назвай «Час сэканд-хэнд» у пастаноўцы Уладзіміра Пятровіча паводле апошняй кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. У Любліне можна будзе ўбачыць «Камедыю Юдзіф» у пастаноўцы Паўла Пасіні, якая быў створана ў супрацоўніцтве з Купалаўцамі.

Падчас фестывалю можна будзе азнаёміцца з выставай Ксюшы Анёлавай «Беларускі мартыралог», дзе прадстаўлены партрэты палітвязняў.

Фестываль «Блізкі Усход» сёлета пройдзе 11-17 снежня ў Культурным цэнтры ў Любліне. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Распачынаецца фестываль WATCH DOCS. На ім традыцыйна прысутнічае беларуская тэматыка

30.11.2023 07:11
З 1 па 10 снежня ў Варшаве пройдзе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека.