Беларуская Служба

«Пошта Свабоды. Выстава падпольных паштовых марак 1981-1989 гадоў з калекцыі Эдмунда Клесы»

13.12.2023 11:30
Так называецца выстава, якая адкрылася ў Музеі выклятых жаўнераў і палітвязняў Польскай Народнай Рэспублікі. 
 .     1981-1989
«Пошта Свабоды. Выстава падпольных паштовых марак 1981-1989 гадоў з калекцыі Эдвіна Клесы»фота: Muzeum Żołnierzy Wyklętych i Więźniów Politycznych PRL

Падпольная пошта, арганізаваная актывістамі прафсаюзу «Салідарнасці», паўстала падчас жнівеньскіх страйкаў 1980 году і асабліва развілася пасля ўвядзення ваеннага становішча.

Як сказаў былы апазіцыянер і аўтар выставы Эдмунд Клеса, падпольны выпуск марак мог абярнуцца рэпрэсіямі з боку ўладаў ПНР:

-Найбольш цікавыя з тэхнічнага пункту гледжання друкаваліся ў вайсковых друкарнях. Уявіце сабе, як рызыкавалі гэтыя людзі. За адзін распаўсюд былі суровыя пакаранні, нават да канфіскацыі аўтамабіля, якім перавозіліся падпольныя выданні, не гаворачы пра турэмныя прысуды ці пазбаўленне грамадзянскіх правоў.

Сродкі ад продажу марак папаўнялі бюджэт падпольных кніжных і прэсавых выдавецтваў. Самі маркі, якія адлюстроўваюць важныя гістарычныя падзеі польскай гісторыі, падтрымлівалі дух падчас Польскай Народнай Рэспублікі, асабліва падчас ваеннага становішча.

Мяркуецца, што ў 1981-1989 гадах было выпушчана 35 тысяч марак падпольнай пошты, тыраж якіх вагаўся ад дзясятка да некалькіх дзясяткаў тысяч асобнікаў.

Выстаўка марак у музеі будзе працаваць да 13 студзеня 2024 года.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У 141-ю гадавіну з дня нараджэння Аляксандры Пілсудскай у Варшаве адчынілася выстава

12.12.2023 17:40
Гэта гісторыя пра моцную, непакорлівую і адважную жанчыну, у той жа час клапатлівую і чуллівую.