Беларуская Служба

Польскае радыё выклала ў вольны доступ раман Даніэля Дэфо «Рабінзон Круза»

19.12.2023 15:16
У Радыёкнізе слухачоў чакае больш за сто найменняў.
Аўдыё
  • Польскае радыё выклала ў вольны доступ раман Даніэля Дэфо «Рабінзон Круза»
.
..

Кожныя два тыдні Польскае радыё робіць бясплатны доступ да новых твораў польскай і сусветнай літаратуры ў аўдыёфармаце. Гэта майстэрскія інтэрпрэтацыі песень, запісаных гадамі ў студыях Польскага радыё.

З панядзелку другая частка раману Даніэля Дэфо «Рабінзон Круза» даступная для слухачоў у Радыёкнізе, кажа Януш Кукула, дырэктар Тэатру Польскага радыё:

-Ля ўзбярэжжа Венесуэлы ёсць выспа. Яна належыць Чылі. Там жыве 600 чалавек. Рабінзон Круза правёў на ёй 28 гадоў, 2 месяцы і 19 дзён. Гэта раман пра сілу чалавека, здольнасць выжываць. Пра тое, што ўнутраная сіла можа прычыніцца да таго, што жыццё – магчымае. Чытае Віктар Збароўскі. Запіс зроблены ў 1994 годзе.

Радыёкніга змяшчае большасць твораў Генрыка Сянкевіча, у тым ліку: «Quo vadis», «Крыжакі» і ўсю Трылогію. Даступныя таксама аўдыёінтэрпрэтацыі раманаў Стэфана Жэромскага, Станіслава Ігнацыя Віткевіча, Габрыелы Запольскай, Джозэфа Конрада і Чарльза Дыкенса. Кнігі чытаюць, між іншым: Ірэна Квяткоўская, Тэрэса Будзіш-Кжыжаноўская, Ганна Сенюк, Кшыштаф Кольбэргер, Збігнеў Запасевіч, Ежы Радзівіловіч, Пётр Франчэўскі і Януш Гаёс. Радыёкнігі даступныя бясплатна на канале YouTube і ў Фэйсбуку.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры