На ёй прадстаўлена больш за 120 работ Пабла Пікаса, якія ілюструюць паўстагоддзе яго творчасці.
-Выстава паказвае мастака з розных бакоў. Яна паказвае майстэрства, цяжкую працу, культурнае красамоўства, паказвае пачуццё гумару, незвычайнага назіральніка. Ён не раз расказваў пра кажушок гуралаў. Калі мастак такога ўзроўню прыязджае ў незнаёмую яму краіну і заўважае гэты элемент, характэрны для гуралаў, лічыць, што яго настолькі важным, каб пераняць у сваім мастацтве, то гэта – важна. Думаю, для многіх гэтая выстава будзе адкрыццём Пікаса нанова, – сказаў дырэктар музею Лукаш Гавел.
Большасць работ прадстаўлены ў сталіцы ўпершыню і паходзяць з калекцыі Museo Casa Natal Picasso ў Малазе. Іх суправаджаюць выбраныя творы мастака са збораў Нацыянальнага музею.
Першая частка выставы датычыцца ідэалу прыгажосці, які Пікаса шукаў у антычным свеце, другая – міфалогіі, якая захапляла Пікаса, трэцяя – керамікі і апошняя частка - візіту мастака ў Польшчу.
Выстава была арганізавана з нагоды 50-годдзя з дня смерці Пабла Пікаса і ўступлення Іспаніі на пасаду старшынства ў Радзе Еўрасаюза.
ав